Мінчука пакаралі трыма гадамі "хіміі" за тое, што зламаў пальцы міліцыянту, які ламіўся ў кватэру з ператрусам. Віталя Каваленку прызналі вінаватым у гвалце ў дачыненні да супрацоўніка міліцыі.
Па версіі следства, Каваленка "наносіў удары ўваходнымі дзвярыма па фалангах пальцаў правай рукі міліцыянта, што пацягнула цялесныя пашкоджанні ў выглядзе пераломаў і драпінаў". Сам ж Віталь распавёў, што пачуў крык жонкі і плач дзіцяці, і ўбачыў у тамбуры мужчын у спартовых касцюмах і масках. Ён думаў, што ў яго кватэру ломяцца бандыты ці алкаголікі, ніякіх апазнавальных знакаў у міліцыянтаў не было.
Пацярпелы міліцыянт расказаў, што лячыў пералом два месяцы, а пасля, хоць і залячыў руку, але "не мог дапамагаць сваякам падчас летняй пасяўной". Свае маральныя пакуты ён ацаніў у 5000 рублёў, піша @viasna96.