Адвакатка спартсмена Аляксея Кудзіна: "Хутчэй за ўсё, яго ўжо вывезлі ў Беларусь з СІЗА ў Зеленаградзе". У Белаурсі яму пагражае да 5 гадоў пазбаўлення волі, паведамляе @tribuna_by. Учора з'явіліся чуткі, што беларускія сілавікі плануюць вывесці Кудзіна ў Беларусь.
Таксама ўчора апеляцыйны суд у Маскве пакінуў у сіле рашэнне аб выдачы беларускага спартоўца Аляксея Кудзіна. І гэта нягледзячы на тое, што Еўрапейскі суд па правах чалавека (ЕСПЧ) забараніў экстрадыцыю беларускага атлета. Расія мусіць выконваць гэтае рашэнне як сябра Савету Еўропы, але беларускія ўлады не падпарадкоўцваюцца рашэнням ЕСПЧ.