Жыхара Бараўлянаў арыштавалі на 15 сутак за "пікетаванне" гірляндай.
Дадому да жыхара Бараўлянаў Дзмітрыя Ганчарова прыехалі два міліцыянты, затрымалі яго і забралі гірлянду, якая ўжо на гэты момант была знята. У Бараўлянскім РУУСе на яго склалі пратакол па ч.3 арт. 24.23 КаАП.
На судзе Дзмітрый сказаў, што гірлянда вісела яшчэ з Новага года — "для настрою". Але суддзя паглядзеў, што на некаторыя агеньчыкі налепленая чырвоная ізастужка і арыштаваў Дзмітрыя на 15 сутак. Таксама суддзя пастанавіў знішчыць гірлянду, піша @viasnanazirae.