ЭКАНОМІКА ПА-БЕЛАРУСКУ


Channel's geo and language: Belarus, Belarusian
Category: Economics



Channel's geo and language
Belarus, Belarusian
Category
Economics
Statistics
Posts filter


Forward from: BANKI24.BY
Стало известно, сколько Беларусь заплатит по долгам в 2022 году

Финансовое ведомство опубликовало оценки выплат по госдолгу в наступившем году. В рублевом эквиваленте это сумма с 10 нулями.

https://banki24.by/news/5215-stalo-izvestno-skolko-belarus


Гендырэктар Гродна Азота Ігар Ляшэнка паведаміў, што 6 гадоў запар прадпрыемства было неплацежаздольным. Нават шалёны рост цэн на азотныя ўгнаенні паправіў фінансы Гродна Азота толькі пад канец 2021 г.

Главное, чего удалось в ОАО «Гродно Азот» добиться в 2021 году, — значительно снизить кредитную нагрузку и с 1 октября выйти из состояния неплатежеспособности, в котором предприятие находилось шесть последних лет.


Ваш суб'ектыўны прагноз па эканамічным росце ў 2022 г. у Беларусі:
Poll
  •   ВУП РБ вырасце больш чым на 3%
  •   ВУП РБ вырасце на 2,1-3%
  •   ВУП РБ вырасце на 1,1-2%
  •   ВУП РБ вырасце на 0,1-1%
  •   ВУП РБ знізіцца на 0,1-1%
  •   ВУП РБ знізіцца на 1,1-2%
  •   ВУП РБ знізіцца на 2,1-3%
  •   ВУП РБ знізіцца больш чым на 3%
  •   цяжка сказаць/не ведаю


Аналітыка па беларускай і сусветнай эканоміцы: вынікі 2021 г. і прагнозы на 2022 г.

Макроэкономический обзор | Декабрь 2021

Итоги 2021 года: рекордная инфляция, смешанная монетарная политика главных ЦБ мира и очень дорогой фондовый рынок.

ИТОГИ 2021: Экономика Беларуси росла за счет низкой базы прошлого года и удачной внешнеторговой конъюнктуры

По расчетам экспертов Исследовательской компании InComeIn, рост ВВП Беларуси в 2022 году будет находиться около 0%.

Потребительский рынок Республики Беларусь. Январь-ноябрь 2021 г

Вышел обзор потребительского рынка Республики Беларусь за 11 месяцев 2021 года. Из обзора вы узнаете об актуальных тенденциях на розничном рынке и ожидающихся изменениях.


Становішча з ЗВР і выплаты па валютных даўгах за 2021 г.

Афіцыйна ЗВР Беларусі павялічыліся за год на $956,5 млн. Але з гэтай сумы ажно $926,5 млн у эквіваленце забяспечылі SDR ад МВФ, якія ў жніўні проста вылучылі ўсім краінам, акрамя праблемных тыпу Афганістана і Венесуэлы.

Такім чынам, калі б не дапамога МВФ, рэзервы падняліся б за 2021 г. толькі на $30 млн. Вось вам рэальны вынік працы эканомікі.

Яшчэ адзін фактар, які спрыяў захаванню ЗВР у 2021 г. — памяншэнне выплат па валютных даўгах. Калі за 2020 г. улады растрацілі на гэта $3,9 млрд у эквіваленце, то за 2021 г. — $3,1 млрд.

У 2018-2019 гг. валютныя выплаты Беларусі былі яшчэ большымі — $4,2 млрд за 2019 г. і $5,8 млрд за 2018 г.

Такім чынам, у 2021 г. пашчасціла з графікам плацяжоў па даўгах. Выплаты сталі найменшымі за 4 гады запар. Калі б выплаты захаваліся нават на ўзроўні 2020 г., ЗВР за 2021 г. маглі істотна скараціцца.


З 1 студзеня рэзка скараціліся стаўкі экспартных пошлін на нафтапрадукты.

З 01/01/2022 стаўкі экспартных пошлін на сырую нафту, мазут, бітум нафтавы, вазелін і парафін, адпрацаваныя нафтапрадукты складаюць $46,7 за 1 т (месяцам раней — $77,5), прамагонны бензін — $25,6 за 1 т (раней — $42,6), таварныя бензіны, дызельнае паліва, лёгкія, сярэднія дыстыляты, бензол, талуол, ксілолы, змазачныя алівы — $14 за 1 т (раней — $23,2).

Гэта адбываецца ўжо некалькі гадоў запар, бо стаўкі пошлін на нафтапрадукты ў Беларусі цалкам сінхранізаваныя з расійскімі, а ў РФ рэалізуецца падатковы манеўр.

У рамках падатковага манеўру да 2024 г. рэгулярна павышаецца падатак на здабычу карысных выкапняў і паніжаюцца стаўкі пошлін. У 2024 г. экспартныя пошліны абнуляцца і беларускія НПЗ будуць атрымліваць расійскую нафту па сусветных цэнах.

Расіяне кампенсуюць дзеянне падатковага манеўру толькі сваім НПЗ — праз адмоўныя акцызы. Для Нафтана і Мазырскага НПЗ такой кампенсацыі няма.

Такім чынам, пры астатніх роўных умовах з кожным годам зніжаецца выгаднасць продажу беларускіх нафтапрадуктаў за мяжу, рэнтабельнасць НПЗ скарачаецца.

Бюджэт на 2022 г. разлічаны зыходзячы з перапрацоўкі ў Беларусі 12,5 млн т расійскай нафты, хаця на піку ў 2015 г. імпарт расійскай сыравіны дасягаў 22,9 млн т.

Таксама скарачаюцца даходы беларускага бюджэта ад экспартных пошлін на нафтапрадукты, бо яны на 100% застаюцца ў Беларусі паводле дамоўленасцяў з Расіяй. Выратаваць становішча і кампенсаваць частку стратаў ад падатковага манеўру РФ могуць экстрэмальна высокія цэны на нафтапрадукты ў Еўропе.

P.S. У 2022 г. бюджэт можа цалкам страціць пошліны ад экспарту беларускай нафты. Беларуснафта трапіла пад санкцыі і планы па вывазе гомельскай нафты на НПЗ у Германію былі перакрэсленыя. Некаторыя СМІ пісалі ў снежні, што нафта можа быць перанакіраваная на перапрацоўку ўнутры РБ. Штогод Беларуснафта здабывае болей за 1,6 млн т.


Эканамічная аналітыка і прагнозы на 2022 г.

Инфляция. Прогноз на 2022 год

Высокая инфляция создает много проблем в экономике: обесцениваются доходы, снижается уровень жизни населения, уменьшаются стимулы к финансовым сбережениям. Кроме того, высокая инфляция непредсказуема, так как может ускоряться или двигаться рывками, что повышает нестабильность на финансовых рынках, а также стоимость кредитов.

Экономика Республики Беларусь в 2022 году. Официальный прогноз и комментарии

В обзоре анализируются основные параметры официального прогноза развития экономики и денежно-кредитного сектора Беларуси в 2022 г и текущая ситуация. Приведены оценки властей, экспертов международных банков развития и рейтинговых агентств, есть собственная оценка агентства.

Потребительский рынок Республики Беларусь. Декабрь 2021 г

Обзор адресован компаниям и банкам, работающим с розничным сектором. В нем отражаются тенденции розничного рынка, кредитования, доходов населения, инфляции, финансового состояния розничных компаний.

Потребительский пессимизм и неуверенность в будущем. Исследование белорусских домохозяйств

- Ожидания и настроения потребителей остаются низкими:
- Основная часть оптимистов — молодежь, IT и средний класс
- В отношении перспектив и будущего страны эти категории населения пессимистичны.


Forward from: BANKI24.BY
Минфин Беларуси опубликовал принятый нижней палатой парламента проект поправок в Налоговый кодекс. Новый документ доступен по ссылке:

https://minfin.gov.by/upload/np/proekt/proekt_nk_2022.pdf

На сайте ведомства сказано, что это документ по состоянию на 23 декабря.


Як па-вашаму зменяцца цэны на тавары і паслугі за наступныя 12 месяцаў?
Poll
  •   знізяцца або не вырастуць
  •   вырастуць на 0,1-3%
  •   вырастуць на 3,1-6%
  •   вырастуць на 6,1-9%
  •   вырастуць на 9,1-12%
  •   вырастуць на 12,1-15%
  •   вырастуць на 15,1-18%
  •   вырастуць на 18,1-21%
  •   вырастуць больш чым на 21%
  •   цяжка сказаць/не ведаю


Як па-вашаму змяніліся цэны на тавары і паслугі за апошнія 12 месяцаў?
Poll
  •   знізіліся або не выраслі
  •   выраслі на 0,1-3%
  •   выраслі на 3,1-6%
  •   выраслі на 6,1-9%
  •   выраслі на 9,1-12%
  •   выраслі на 12,1-15%
  •   выраслі на 15,1-18%
  •   выраслі на 18,1-21%
  •   выраслі больш чым на 21%
  •   цяжка сказаць/не ведаю


Forward from: ПраймПресс Беларусь
Агентство ПраймПресс подготовило обзор, посвященный ситуации в экономике Беларуси в 2022 г.

В обзоре анализируются основные параметры официального прогноза развития экономики и денежно-кредитного сектора Беларуси в 2022 г и текущая ситуация. Приведены оценки властей, экспертов международных банков развития и рейтинговых агентств, есть собственная оценка агентства.

Подробнее: https://primepress.by/news/ekonomika/vyshel_novyy_obzor_s_prognozom_i_kommentariyami_razvitiya_ekonomiki_belarusi_v_2022_g-41303/


Forward from: Belretail.by
Потребительский пессимизм и неуверенность в будущем. Исследование беларусских домохозяйств

- 28% респондентов говорят о падении доходов.
- 3,3% из них потеряли работу за последние 2 недели.
- 36% столкнувшихся с падением доходов вынуждены экономить на еде.
- Ожидания и настроения потребителей остаются низкими:
- Основная часть оптимистов — молодежь, IT и средний класс
- В отношении перспектив и будущего страны эти категории населения пессимистичны.


Нацбанк паведамляе, што кіраўнік РРБ-Банка не прайшоў атэстацыю.

Дранкевіч Віталь Віктаравіч прызнаны не адпаведным кваліфікацыйным патрабаванням і патрабаванням да дзелавой рэпутацыі, якія прад'яўляюцца да пасады кіраўніка банка і нябанкаўскай крэдытна-фінансавай арганізацыі.

Увесну атэстацыю ў Нацбанку не прайшоў кіраўнік Альфа-Банка.




Forward from: BANKI24.BY
❗️❗️❗️❗️❗️❗️❗️

Российское издание znak.com сообщает (далее — цитата):

Новым послом России в Белоруссии станет председатель Высшего совета «Единой России», полномочный Представитель России в контактной группе по урегулированию ситуации на Украине, председатель совета директоров АО «Корпорация „Тактическое ракетное вооружение“» Борис Грызлов. Нынешний посол Евгений Лукьянов будет отозван.

Как рассказал Znak.com источник в Госдуме, кандидатуру Грызлова сегодня одобрил думский комитет по делам СНГ. Окончательное решение об утверждении кандидатуры по пост посла России в Белоруссии примет президент России Владимир Путин. 


Да пытання пра стратэгічныя прыярытэты Кітая ў еўразійскім рэгіёне.

В ОАЭ проживают до 150 тысяч китайцев и работают 6 тысяч предприятий. Товарооборот между двумя странами за первые 9 месяцев 2021 года достиг $49 млрд.

За 9 месяцаў 2021 г. тавараабарот КНР з Беларуссю склаў $3,5 млрд, з якіх $2,9 млрд — гэта імпарт кітайскіх тавараў у РБ.

Прамыя інвестыцыі з кантынентальнага Кітая ў РБ на чыстай аснове дасягнулі за 9 месяцаў 2021 г. $35,7 млн.

Прамыя замежныя інвестыцыі ў індустрыяльны парк "Вялікі камень" за 9 месяцаў 2021 г. склалі $32,4 млн (мінус 11,4% да 2020 г.).


Беларускія чыноўнікі прыдумалі новую крыніцу даходаў — навігацыйныя пломбы на транзітныя грузы.

Пачатак быў пакладзены ў 2020 г. пастановай Саўміна. З чэрвеня мінулага года грузы, якія праязджалі праз мяжу ЕАЭС у Беларусі, пламбавалі на выбаркавай аснове. Цана арэнды пломбы на грузавік дасягала 3 базавыя велічыні.

У канцы ліпеня 2021 г. Саўмін увёў абавязковае пламбаванне аўтагрузаў, якія ўвозяцца з тэрыторыі Літвы. Цана пломбы падрасла да 5 базавых велічыняў.

І вось цяпер пламбаванне ахапіла грузы, якія паступаюць з тэрыторыі Польшчы. Цана пломбы для транзітных грузаў з Літвы і Польшчы вырасла да 10 базавых.

Цікава, што ўлетку літоўскім перавозчыкам далі месяц на падрыхтоўку да зменаў. А цяпер адпаведная пастанова набывае сілу за дзень: апублікавалі 8 снежня, уступае 9-га.

Такім чынам, цяпер транзітныя грузы з Літвы і Польшчы абкладаюцца аброкам 10 БВ на машыну.

Ці шмат гэта дасць беларускаму бюджэту? Па інфармацыі Мытнага камітэта за 2020 г. "праз мытную мяжу ЕАЭС у Беларусі праехала больш як 2,3 млн грузавых аўтамабіляў, або каля 6,5 тыс. грузавікоў штодзень".

Калі навігацыйнымі пломбамі ахапіць мяжу з Украінай і Латвіяй, то выходзіць да 667 млн руб даходаў на роўным месцы (2,3 млн × 10 × 29 руб).

P.S. З 2022 г. памер базавай велічыні плануюць падняць да 31 руб.




Спіс "запрэшчонкі" з 1 студзеня. Як бачыце, рыбы там няма. Пэўна, пастараліся шырока вядомыя ў вузкіх колах бізнэсы.


Пара слоў пра развіццё беларускай прамысловасці. На мінулым тыдні на прапагандысцкіх рэсурсах спачатку распавялі пра планы МТЗ, а потым пра Нафтан і Мазырскі НПЗ.

На Мінскім трактарным заводзе запэўнілі, што ў 2021 г. наблізяцца да аб’ёмаў выпуску ў 35 тысяч машын. Вось толькі на піку ў 2012 г. МТЗ вырабляў ажно 70 тысяч — удвая болей.

Чыноўнік АП Крутой расказаў, што бюджэт на 2022 г. разлічаны зыходзячы з перапрацоўкі 12,5 млн т нафты, але Нафтан і Мазырскі НПЗ арыентуюцца на 16-17 млн т.

Трэба ведаць, што пікавая магутнасць абодвух заводаў сягае 24 млн т. У 2015 г. быў максімальны імпарт нафты ў Беларусь — 22,9 млн т, усе 100% з Расіі. Такім чынам, у кансерватыўным сцэнары НПЗ будуць загружаныя на палову ад магутнасцяў, у аптымістычным — на 2/3.

20 last posts shown.

15 979

subscribers
Channel statistics