Экскурсіі Мінск Беларусь


Channel's geo and language: Belarus, Russian
Category: Travel


Здесь собраны анонсы авторских экскурсий и лекций по нашему любимому Минску и интересные туры по Беларуси.
@easyBelarus_bot
Тут размяшчаюцца анонсы аўтарскіх экскурсій і лекцый па цудоўнаму гораду Мінску і цікавыя туры па Беларусі.

Related channels

Channel's geo and language
Belarus, Russian
Category
Travel
Statistics
Posts filter


Forward from: Васіліскі ў паходзе
3 лютага ў 18:30 сустракаемся з мастаком-рэстаўратарам Нацыянальнага мастацкага музея Цімафеем Палуніным на выставе “Выратаваныя мастацкія каштоўнасці” (вул. Карла Маркса, 24).

Час не шкадуе нікога і нічога, у тым ліку і бясцэнныя творы мастацтва, выкананыя майстрамі мінулага. Але, дзякуючы рабоце вопытных рэстаўратараў, каштоўнасці мінулых стагоддзяў вяртаюцца да жыцця, каб і надалей здзіўляць і захапляць нашчадкаў. На экскурсіі з мастаком-рэстаўратарам сектара рэстаўрацыі алейнага жывапісу Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь Цімафеем Палуніным пагаворым пра тое, як адбываецца працэс рэстаўрацыі, якія цяжкасці, адкрыцці і перамогі чакаюць “лекараў даўніны” на іх прафесійным шляху.
Звяртаем вашу ўвагу, што ўваход на сустрэчу ажыццяўляецца праз выставачны корпус музея (К. Маркса, 24).
🎫 Кошт наведвання выставачнага корпуса з экскурсіяй – 8 руб. Для трымальнікаў карты госця НММ – 2 руб.
Колькасць удзельнікаў абмежавана, неабходны папярэдні запіс па тэл.: (017) 397-01-63.




✅ Экскурсія "Адрасы Інбелкульта"

Роўна 100 год таму ў Беларусі з’явілася першая нацыянальная шматпрофільная навуковая ўстанова - Інбелкульт.

Яе стваральнікі - сапраўдныя рок-зоркі свайго часу ў галіне гісторыі, мовазнаўства, геаграфіі, літаратуры.

Аб чым яны марылі? Што даследавалі? Дзе працавалі, а галоўнае, якія сённяшнія адрасы Мінска захоўваюць памяць аб тых людзях і падзеях?

Адказы на гэтыя і многія іншыя пытанні вы знойдзеце на экскурсіі

Далучайцеся і запрашайце сяброў!

👩‍🦰 Таццяна Даўгач
📆 27.01 (чацвер)
⏰ 19:00
📍 Ля будынку амбасады Швецыі (Рэвалюцыйная, 15)
💰 Вандроўка праводзіцца за ахвяраванні. Вы самі вызначаеце суму падзякі экскурсаводу і арганізатарам.
💌 Запіс і падрабязнасці па спасылцы https://clck.ru/anx5j

#экскурсія #мінск


✅ Экскурсія па Vulica Brasil

⠀🎉 Калі мы кажам «Вуліца Кастрычніцкая» - уяўленне малюе маляўнічыя муралы Vulica Brasil, нястрыманая весялосць і смачныя сэндвічы з «Лаўкі». Яшчэ сем гадоў таму карціна моцна адрознівалася - тут хіба што перакаці-поля нехапала.

🏭 Як і сам Менск, за апошнія стагоддзі вуліца многае перажыла: ад завадской ускраіны да эпіцэнтра падзей і міжнароднага фестывалю Vulica Brasil ў цэнтры горада.

🎨 Што сёння? Даведаемся на экскурсіі!

Апранайцеся цёпла, бярыце тэрмасы ды добры настрой.
Далучайцеся і запрашайце сяброў!

👩‍🦰 Аксана Манкевіч
📆 22.01 (суббота)
⏰ 15:00
📍 вул. Кастрычніцкая, 17
💰 Вандроўка праводзіцца за ахвяраванні. Вы самі вызначаеце суму падзякі экскурсаводу і арганізатарам.
💌 Запіс і падрабязнасці па спасылцы https://clck.ru/amWtt

#экскурсія #мінск


✅ ШПАЦЫР АД ТРАЕЦКАГА ДА АСМАЛОЎКІ

Запрашаем усіх на вандроўку па ўтульных мястэчках цэнтру! У шлях ад Траецкага да Асмалоўкі!

- пагутарым пра вядомы турыстычны куток Менска - Траецкае прадмесьце. Адзначым самыя цікавыя й старыя будынкі ў прадмесці
- згадаем славутых беларускіх постацяў, чый лёс зьвязаў іх калісьці з Траецкім
- даведаемся, гісторыю якіх будынкаў хаваюць карпусы 2-ой лякарні, Сувораўскай вучэльні ды будынка МУС
- паслухаем гісторыю пра "манахіню-пакутніцу", што праславіла менскі базыльянскі кляштар на ўсю Эўропу
- згадаем трагічную ваенную гісторыю 3 Дома Саветаў і цікавосткі будынка Опэрнага тэатру
- дакранемся да ўтульнай ціхамірнасьці Асмалоўкі, згадаем гісторыю ўзьнікненьня й вядомых асоб, што жылі ў гэтым цікавым раёне.
- успомнім гісторыю самага скандальна вядомага амэрыканца, што калісьці жыў у Менску, і самага вядомага Менскага бровару

Далучаемся!

👩‍🦰 Куўшынаў Юры
📆 21.01 (пятніца)
⏰ 18.15
📍 Помнік Язэпу Драздовічу (Траецкая наб. 4)
💰 Ахвяраванні
💌 Бяз запісу

#мінск #экскурсія


✅ Экскурсія "Шпацыр па Прылуках"

Лiтаральна праз 15 км ад цэнтра Мінска вы апынецеся ў неверагодна атмасферным месцы. Усё, хто хоць аднойчы пабываў тут, абавязкова вяртаюцца яшчэ не раз...

Падчас вандроўкі вы:
- Паслухаеце шматлiкiя легенды гэтых мясцiн;
- Зойдзеце на вулiцы, што былi пабудаваныя для супрацоўнiкаў сакрэтных аб'ектаў, i разбярэмся, як каларадскi жук змог выратаваць палац у Прылуках ад разбурэння;
- А таксама паразмаўляем аб гаспадарах Прылук, якiя займалi ганаровыя пасады ў Мiнску i пакiнулi след у гiсторыi нашай краiны
І шмат іншага!

Апрнайцеся цёпла, бярэце тэрмасы ды добры настрой.
Далучайцеся і запрашайце сяброў!

👩‍🦰 Надзея Палтаржыцкая
📆 16.01 (нядзеля)
⏰ 14:00
📍 Каля брамаў у парк палацу Чапскiх (праз дарогу ад прыпынка).
💰 Вандроўка праводзіцца за ахвяраванні. Вы самі вызначаеце суму падзякі экскурсаводу і арганізатарам.
💌 Запіс і падрабязнасці па спасылцы
https://clck.ru/ahzh3

#экскурсія #мінск #рэгіёны


✅ БЕЛАРУСКАЯ ГІСТОРЫЯ ПРАЗ МАНЭТЫ І БАНКНОТЫ

У гэтую нядзелю, 16.01, а 14.00 запрашаем на цікавае падарожжа па гісторыі Беларусі, дзе галоўнымі памагатымі будуць манэты ды банкноты!

Усё што хадзіла на нашай зямлі ад старажытных часоў да нашых сучасных грошай!

- пабачым антычныя рымскія манэты, што ўвабралі ў сябе гісторыю тысячагодзьдзяў

- арабскія дырхемы і праскія грошы, якія хадзілі ў свой час на беларускай зямлі

- перыяды ВКЛ, Рэчы Паспалітай, Расейскай Імпэрыі ды часы грамадзянскай вайны

- цікавыя боны беларускіх гарадоў, час акупацыі і грошы СССР

- вядомыя беларускія "зайчыкі" і цікавая сэрыя банкнот, што так і не выйшла ў абарот

- адзначым малавядомыя цікавінкі сучасных беларускіх грошай, якія, здаецца, вядомыя кожнаму;)


👱‍♂️ Куўшынаў Юры
📆 16.01 (нядзеля)
⏰ 14.00
📍 Музэй грошай (Зыбіцкая 6)
💰 Дарослыя - 10 р.
Шкаляры, студэнты, пэнсіянэры - 5 р.
Дашкольнікі, вэтэраны, інваліды - бясплатна
💌 Бяз запісу

#экскурсія #мінск


Forward from: Васіліскі ў паходзе
Сябры, у сувязі з адменай запланаваных лекцый па выставе “Перадзвіжнікі”, паведамляем аб карэкціроўцы тэматыкі маючага адбыцца лекторыя.

📆 15 студзеня 2022 года – “Перадзвіжнікі: канцэпцыя нацыянальнага ў пейзажы” (чытае Юлія Лісай);

📆 22 студзеня 2022 года – “Таварыства перасоўных мастацкіх выстаў – рэалізм, асвета або бізнес?” (чытае куратар выставы Алёна Машчонак).

⏰ Пачатак лекцый а 14-й гадзіне.

💙 Удзел у мерапрыемстве па папярэдняй рэгістрацыі з прычыны абмежавання колькасці слухачоў.

❗️Зарэгістравацца на лекцыю можна па тэлефонах: +375173970163; +375256677819 (толькі званкі).

Наведванне лекцый па ўваходным білеце ў музей.


✅ Віртуальная экскурсія па Горватсу

Яшчэ пару год таму Нараўлянскі палац быў унесены ў спіс архітэктурных помнікаў, якія трэба паспець убачыць, пакуль яны канчаткова не зніклі. Тут ёсць свая таемная зала, прывіды і каштоўныя артэфакты.

Напрыканцы 2020 года велічны будынак палаца выкупілі Андрэй Горват, Аляксандр Баранаў і Пётр Кузняцоў. За гэты час, дзякуючы сотням валанцёраў, ён быў ачышчаны ад завалаў і зараз чакае кансервацыі і новага даху.

👱‍♂️Павал Каралёў
📆 13.01 (чацвер)
⏰ 19:00
📍Ютуб
💰Бескаштоўна
💌 Доступ па спасылцы https://youtu.be/KRc4BoBpkW0

#лекцыя #экскурсія


✅ АЎТАЗАВОДЗКІ ШПАЦЫР:МЕНСКІЯ "ШАРЫКІ" І ЧЫРВОНАЕ ЎРОЧЫШЧА

Пачынаем сэрыю вандровак па менскіх раёнах, што маюць свае цікавінкі і асаблівасьці!

- пагутарым пра колішнюю Магілёўскую шашу і вёску Будзілава, што на жаль не пакінула сьлед у гарадзкой тапаніміцы
- згадаем як шаша ператваралася ў Партызанскі праспэкт і адкуль зьявілася назва "Шарыкі"
- пашпацыруем па атмасфэрным працоўным пасёлкам і колішнім ваенным гарадку, што быў першапраходнікам у гэтым мясьцінах
- даведаемся, што яднае МАЗ і Мэрсэдэс, дзе было адное зь месцаў збору крыміналітэту Менска, і якія гарэзьлівыя гісторыі аточваюць кінатэатар Камсамолец

👱‍♂️Куўшынаў Юры
📆 15.01(субота)
⏰ 14.00
📍 ля галоўнага ўваходу ва ўнівэрмаг Беларусь(Жылуновіча 4)
💰 Ахвяраваньні
💌 Бяз запісу

#мінск #экскурсія


✅ zoom-курс "Гісторыя Вялікага Княства Літоўскага: дыскусійныя праблемы"

Запрашаем на курс онлайн zoom-лекцыяў, прысвечаны дыскусійным праблемам з гісторыі Вялікага Княства Літоўскага. Мэта курса – пазнаёміць з найноўшымі канцэпцыямі па ранняй гісторыі ВКЛ (XIII—XV cтст.) і па перыяду яго росквіту ў XVI ст. Інфармацыя будзе падавацца з улікам дыскусійнасці, якія выклікаюць праблемы гісторыі ВКЛ.

У гэтым онлайн-курсе традыцыйна прапануем вам 4 zoom-лекцыі:

1. Балты і славяне. Ля вытокаў Вялікага Княства.
2. Сталіцы ВКЛ. Дзе адбылася каранацыя Міндоўга? Гісторыя дыскусіі
3. “Літва” і “Русь” – два кампаненты гістарычна-культурнай спадчыны Беларусі
4. Што ўзнікла спачатку – вялікі князь ці Вялікае Княства?

👱‍♂️Алег Дзярновіч, гісторык, даследчык, выдавец
📆 12.01, 19.01, 26.01, 02.02 (серады)
⏰ 20.00-22.00
📍 zoom
💰 Ад 28 р. за курс, альбо ад 9 руб. за асобную лекцыю
💌 Запіс і дадатковая інфармацыя https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLScknkTQkP64j7bNXj3KW1hqRFRcaoeUfI-g0OezT1hKsZ_QwA/viewform

#лекцыя


✅ БЕЛАРУСКАЯ ДЫ СУСЬВЕТНАЯ ГІСТОРЫЯ ПРАЗ МАНЭТЫ ДЫ БАНКНОТЫ

Запрашаем на пазнавальную экскурсію па музэі грошай!

Падчас экскурсіі, пройдзем усе значныя гістарычныя пэрыяды ў гісторыі беларускіх земляў ды на ўласныя вочы пабачым розныя віды арыгінальных манэт і банкнот:ад старажытных рымскіх дынарыяў і талераў ВКЛ, да ўнікальнай захаванай сэрыі грошай незалежнай Беларусі, што так і ня выйшла ў абарот, і нашых сучасных банкнот!
Пабачым банкноты паўстаньня 1794 г., грошы беларускіх гарадоў, цяжкія часы войнаў ды акупацыі
Асобная частка экспазыцыі яскрава раскрые тэму сусьветных грошай, ад нашых суседзяў да далёкіх афрыканскіх ды арабскіх краін!
Чакаем у Музэі грошай!

👩‍🦰 Куўшынаў Юры
📆 09.01 (нядзеля)
⏰ 14.00
📍 :Музэй грошай (Зыбіцкая 6)
💰 Дарослыя - 10 р.
Студэнты, шкаляры, пэнсіянэры - 5 р.
Дашкольнікі, вэтэраны, інваліды - бясплатна
💌 Бяз запісу

#мінск #экскурсія


✅ ЦІКАВОСТКІ ЦЭНТАЛЬНЫХ ВУЛАЧАК:КОЙДАНАЎСКАЯ-ЗБОРАВАЯ-ВАЛОЦКАЯ

-азнаёмімся зь цікавінкамі вуліцы, што калісьці заканчвалася прыгожай брамай у гарадзкім вале, і ледзь не вярнула сваю гістарычную назву ўжо ў наш час
- згадаем колішніх вядомых жыхароў вуліцы, выбітных лекараў ды пісьменьнікаў, а таксама вядомага рэжысэра першага савецкага рэвалюцыйнага фільму
- згадаем цікавую гісторыю, зьвязаную з нашчадкамі ўладальніка вядомага Менскага палацу на рагу Койданаўскай
- паслухаем легенду пра менскі хмарачос, што павінен быў упрыгожыць цэнтар гораду
- пабачым прывіды колішніх гатэляў, крам, гімназій ды школ, а таксама месца, дзе зьбіралі грошы на дапамогу бедным габрэям
- згадаем гісторыю кляштараў і храмаў, якім не наканавана было аднавіцца ў новым Менску


👱‍♂️ Куўшынаў Юры
📆 07.01 (пятніца)
⏰ 14.00
📍 пл. Свабоды 13 (ля помніку Максіму Гарэцкаму)
💰 Ахвяраваньні
💌 Бяз запісу

#мінск #экскурсія


✅ Вандроўка "Навагодняя Гародня"

Прапануем пачаць Новы Год з атмасфернай вандроўкі ў навагоднюю Гародню.
Здаўна Гародню называюць "каралеўскім горадам". Гэта адзін з нямногіх гарадоў які захаваў свой каларыт, старую забудову.

Падчас вандроўкі мы пабачым:
⁃ Стары замак
- велічны фарны касцёл;
- самую старую у Беларусі дзеючую аптэку;
- наведаем Барыса-глебскую Каложскую царкву 12 ст.;
- ўбачым адноўленыя лютэранскую кірху і харальную сінагогу.
- паглядзім помнікі Антонію Тызенгаўзу, Жыліберу.
- пачуем легенды пра падземныя хады Гародні і многія іншыя цікавосткі.
Не прамінем пабачыць іншыя храмы і манастыры.

А напрыканцы мы завітаем у госці да гарадзенскага краязнаўца ды экскурсавода Ігара Лапехі, які стварыў Grodno Mini - нясумны музей гісторыі архітэктуры Гародні.

Таксама будзе вольны час на шпацыр і кавярні.

👱‍♂️Павел Каралёў
📆 02.01 (нядзеля)
⏰ 07:30-23:00
📍 Мінск-Гародня-Мінск
💰 65 byn
💌 Запіс і дадатковая інфармацыя: https://forms.gle/MDet2VFr3w1ZFPh26

#экскурсія #рэгіёны


✅ ЦІКАВІНКІ БЕЛАРУСКІХ ГРОШАЙ:МАНЭТЫ НАЦЫЯНАЛЬНАГА БАНКУ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

У першую навагоднюю нядзелю, 02.01.2022, а 14 гадзіне запрашаем наведаць цікавую экскурсію ў музэі грошай

- даведаемся дзе чаканяцца сучасныя мэталічныя грошы Беларусі
- пабачым прыгажосьць і маляўнічасьць беларускай флёры й фаўны ў незвычайным аздабленьні
- гарады, мястэчкі й беларускія славутасьці
- славутыя постаці ды значныя падзеі, што пакінулі адбітак у нашай гісторыі

Прыгажосьць і гісторыя ў каштоўных мэталах, а таксама невялічкі тэст на ўважлівасьць;)

👱‍♂️Куўшынаў Юры
📆 02.01 (нядзеля)
⏰ 14.00
📍 Музэй грошай (Зыбіцкая 6)
💰 10 р. дарослыя
5 р. шкаляры, студэнты, пэнсіянэры
Дашкольнікі, інваліды, вэтэраны - бясплатна
💌 Бяз запісу

#мінск #экскурсія


✅ ШПАЦЫР ПА НАВАГОДНЯЙ ЗЫБІЦКАЙ І НАВАКОЛЬЛЮ

У аўторак вас чакае зімовы шпацыр па тусоўнай менскай вуліцы і ейнаму атачэньню!

- згадаем калі і як узьнікла вуліца, якія назвы мела, ды як зьмяняла сваё аблічча напрацягу гадоў
- пройдземся колішнімі бернардынскімі вулачкамі, што цягам часу неаднойчы зьмянялі назвы, але захавалі свой непаўторны дух
- ля музэя менскай конкі згадаем гісторыю гэтай цікавай папярэдніцы трамваю
- даведаемся пра гісторыю пажарнай справы ў Менску
- успомнім змрочную гісторыю паваеннага пажару ў Гасьціным двары, што ператварыў навагодняе сьвята ў страшную трагедыю
- Даведаемся дзе знаходзіўся малы Гасьціны двор, і як зь ім зьвязаны цяперашні мэмарыял кампазытару Агінскаму


👱‍♂️Куўшынаў Юры
📆 28.12 (аўторак)
⏰ 18.15
📍 Інтэрнацыянальная 31
💰 Ахвяраваньні
💌 Бяз запісу

#мінск #экскурсія


Forward from: Дзікая прырода побач
Вы прасілі – мы зрабілі! 😍
Дзікая анлайн-лекцыя з АПБ "Жарсці на кармушках" пройдзе 28 снежня ў 19.00!

🐦 Прыходзь, можна будзе задаць любыя пытанні пра падкормку птушак.

Арнітолаг, кіраўнік аддзела развіцця АПБ Вадзім Пракапчук раскажа:
🔹Хто любіць біцца на кармушцы?
🔹Якія птушкі, наеўшыся, могуць страціць прытомнасць?
🔹Як кармушка можа стаць забойцам?
🔹Як арганізаваць птушыную сталоўку: фічы і багі.

Лекцыя бясплатная, чакаем цябе! Рэгістрацыя: ptushki.org/wildlecture.
#птушкілякармушкі


✅ ГРОШЫ ЯК ЛЮСТЭРКА СУСЬВЕТНАЙ ГІСТОРЫІ

Музэй грошай запрашае на тэматычную экскурсію па сусьветных манетах і банкнотах! Разнастайнасьць і цікавосткі гарантаваныя;)

Гісторыя краін і цэлых кантынентаў, самыя буйныя інфляцыі, плястыкавыя банкноты і манэты! Грошы, як сапраўдныя творы мастацтва👆

Далучаемся!;)

👩‍🦰 Супрацоўнікі музэя
📆 26.12 (нядзеля)
⏰ 14.00
📍 Музэй грошай (Зыбіцкая, 6)
💰 Дарослыя - 10 р.
Шкаляры, студэнты, пэнсіянэры - 5 р.
Дашкольнікі, вэтэраны, інваліды - бясплатна
💌 Бяз запісу

#мінск #экскурсія


✅ МІЖ ДЗЬВЮМА ПЛОШЧАМІ

У гэтую суботу усіх запрашаем на вандроўку "Між дзьвюма плошчамі" (з каляднымі цікавінкамі;)!
Падчас шпацыру пабачым:
- як фармавалася аблічча галоўнай у наш час плошчы гораду
- драматычную гісторыю аднаго з самых вядомых касьцёлаў Менска
- што ўяўляла сабой папярэдніца сучаснага праспэкту, вуліца гатэляў, крам, кінатэатраў ды рэстарацый - Захар'еўская
- зь якімі трагічнымі для Беларусі падзеямі зьвязаны будынак КДБ, і што такое " наркамаўскі ўваход" і "вежа Цанавы"
- якое імпэтнае гатэльнае жыцьцё ішло ў дарэвалюцыйным Менску
- як адбывалася адкрыцьцё галоўнага ўнівэрмагу горада
- што зь сябе ўяўляў кавалачак Менску, на якім цяпер месьціцца Кастрычніцкая плошча, і як зь ім зьвязана вядомая расейская імпэратрыца
А таксама акунемся ў калядную атмасфэру, і згадаем цікавых беларускіх калядных пэрсанажаў

Шпацыруем па сьнежаньскім горадзе разам!


👱‍♂️Куўшынаў Юры
📆 25.12 (субота)
⏰ 14.00
📍 фантан на Пл. Незалежнасьці
💰 Ахвяраваньні
💌 Бяз запісу

#мінск #экскурсія


✅ Экскурсия “Знакомство с Всехсвятским храмом-памятником.”

🌼Мы познакомимся с историей создания и архитектурой такого сооружения, полное название которого - Храм-памятник в честь Всех Святых и в память о жертвах, спасению Отечества нашего послуживших. 🌿 Его авторы мечтали возвести такой Храм, который строится раз в тысячу лет. И он действительно великолепен.
🏵 Экскурсовод Центра духовного Возрождения расскажет о крипте, где захоронены участники трех самых значительных войн последних столетий, а также о самом храме. (нужен головной убор и маска).
🌼 Из-за эпидемиологической ситуации ограничение по количеству экскурсантов в группе, предварительная запись обязательна.

👩‍🦰Марина Ильина
📆 26.12 (воскресенье)
⏰ 14:30-16:00
📍 ул.Всехсвятская, 2, У главного входа в храм .
💰 Добровольные пожертвования
💌Запись https://docs.google.com/forms/d/1ov4TewdWogluamxHupREmYgvWgW6SzHhZBH2V0SsnWs/edit

#мінск #экскурсія

20 last posts shown.

475

subscribers
Channel statistics