ДАЖЫНКI


Channel's geo and language: Belarus, Russian
Category: Politics


Канал, в котором обсуждают реальные события в Беларуси. Связаться с нами можно @dazhynki_bot
Инстаграм: @dazhynki

Related channels

Channel's geo and language
Belarus, Russian
Category
Politics
Statistics
Posts filter


Forward from: Беларускі Дабраахвотніцкі Корпус
Беларускую апазіцыйную журналістыку не выратаваць.

Распавесці пра Радзівона «Гену» Батуліна, які быў цяжка паранены і пазбавіўся часткі канечнасці ў барацьбе за нашу свабоду і так наладжваць.

Мы ў БДК заяўляем, што ўся негатыўная заказуха аб мінулым «Гены» - сфабрыкаваная і аплачаная сабакамі Лукашэнка. Усе факты хлуслівыя, разадзьмутыя і моцна скажоныя.

Радзівон Батулін - прыклад для ўсіх беларускіх добраахвотнікаў. Выдатны камандзір. Узор гонару і годнасці, дзякуючы якому некаторыя з нас да гэтага часу жывыя.

Мы спыняем любыя кантакты з прадстаўнікамі беларускай журналістыкі. Заклікаем усіх беларускіх ваяроў нас падтрымаць і рушыць услед нашаму прыкладу.

Беларусь Перадусім!

Матэрыял:
https://belsat.eu/ru/news/27-01-2023-boets-igor-yanki-rasskazal-o-poslednem-rejde-bdk-i-sostoyanii-zdorovya-ranenogo-rodiona-batulina


Forward from: АСП Тэрор
Video is unavailable for watching
Show in Telegram
Эксклюзіўнае відэа: раззброеныя бандыты з расфармаванага батальёна Тэрор зладзілі чарговае вар'яцтва ў катэджы. Вечарына, натуральна, не абышлася без ахвяр. На гэты раз - без выкрадання!

Шляхце гонар - рабам жах!

Бот для сувязі: @terbat_bot
Пошта: Terror.Bel.Battalion@proton.me


Forward from: ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ
ЗЯНОН ПАЗЬНЯК: ПА СУТНАСЬЦІ ПАЛІТЫКІ ІЛЖЫ

Апошнім часам "дэмсмі" падхапілі выказваньне С. Ціханоўскай аб тым, што яна, аказваецца, "прэзыдэнт-элект" (ёй патлумачылі значэньне гэтага слова) і што яе, маўляў, у 2020 годзе "выбралі" на гэтага "электа".

Пакуль што тут пустая фраза. Аднак калі ілжывае вызначэньне трапляе ў плынь прапаганды, яно робіцца зьявай палітычнага ашуканства, існаваньне якой ёсьць шкодным для грамадзтва як у сфэры палітыкі, так і ў сістэме ўлады (рэжым Лукашэнкі -- тыповы прыклад).

Такая зьява цягне за сабой адказнасьць. Бяда толькі ў тым, што разбуральная дзейнасьць палітыкі ілжы, як правіла, шматкроць перавышае меры адказнасьці, якія ў такіх выпадках мала значаць у параўнаньні з нанесенай шкодай. (Ізноў жа, тыповы прыклад, -- існаваньне Лукашэнкі.)

Выбары 2020 года былі сфальсіфікаваныя з абодвух бакоў. Прэзыдэнт ня быў выбраны, бо няма (не засталося) аснованай на законе дакумэнтацыі аб выбраньні і аб колькасьці галасоў.

У выбарах удзельнічала пяць асобаў. Малаверагодна, каб у той сітуацыі Лукашэнка набраў больш за палову падтрымкі.

Тое самае адносіцца і да С. Ціханоўскай. (Рэальна, максімум, што яна магла набраць, -- гэта 30-35 адсоткаў). Тым ня менш абодва бакі -- лукашысцкі і агентурна-газпрамаўскі -- выступілі з фальсіфікатарскімі сцьвярджэньнямі. Лукашэнка заявіў пра 80 адсоткаў падтрымкі, спасылаючыся на пратаколы камісіяў, якія нельга праверыць, бо бюлетэні былі зьнішчаныя на другі дзень пасьля галасаваньня.

Газпрамаўска-агентурная група ў сваёй фальсіфікацыі абапіралася толькі на эмоцыі і на фантазіі аб перамозе і абмежавалася прыдумкай для Ціханоўскай палітычнага тытула, назваўшы яе "лідэрам" дэмакратычных сіл ("лідаркай" па збочанай тэрміналогіі)

Цяпер, калі агентурная група разам са сваёй падапечнай зайшла ў палітычны тупік,"групоўцы" раптам пачалі сцьвярджаць, што два гады таму Ціханоўская "перамагла" на выбарах і зрабілася цяпер "прэзыдэнтам-электам".

Жаласна і бездапаможна гэта ўсё выглядае.

І тым ня менш адказнасьць за фальсіфікацыю існуе, і ніколі ня будзе адкінута, бо вынікі ілжы не бываюць станоўчымі і вымяраюцца мерай шкоды, адпаведна -- мерай адказнасьці і пакараньня.

21 лістапад 2022 г. Зянон ПАЗЬНЯК


Forward from: Кепскія Гены
Пра пра Тэрор і ўзнагароды

І тут не абышлося без міфаў. Пра тое, што я камбат, напрыклад. Але, няхай так – гэта не недапрацоўкі Сяржука, а наша палітыка бяспекі. Выбачце за мой выгляд ды няхуткія адказы. Наш медыя-салдат схапіў мяне пасля трохдзённага маршу да Херсона, адразу як я павячэраў і марыў толькі пра сон. Але ж намагаюся больш размаўляць па-беларуску публічна. І ўсім раю.

Падпісацца 🐈‍⬛️ Інстаграм


Forward from: Кепскія Гены
Беларускія ваяры групы «Чорны Кот», у складзе батальёну «Тэрор», паўторна выпусцілі абмежаваную серыю цішотак «Беларускі Супраціў» з гістарычным прыкладам гераічнага адпору расейскай навале двух братэрскіх нацый – беларусаў і ўкраінцаў. Пра гісторыю тых падзей пасляваеннай акупацыі Вы можаце даведацца, прачытаўшы ўкладзеную картку. На адваротным баку карткі надрукаваны тэкст зароку беларускага ваяра (нацыяналіста), які, дарэчы, таксама напісаны ўдзельнікам групы «Чорны Кот».

Замовіць цішотку вы можаце на старонцы кіеўскіх дынамікаў, з паба Кутвий:  https://www.instagram.com/p/ClEUZ0vtg51/?igshid=YmMyMTA2M2Y=

Усе сродкі пойдуць на падтрымку шляхцічаў батальёну «Тэрор».

Шляхце гонар – рабам жах!


Forward from: Кепскія Гены
Вымушаны адцягнуць увагу на істоту па імені Юра Белавусаў. Раней вядомы ў правых колах як Юра Рахава. Да гэтай фазы вайны гэтая істота нарабіла спраў, за якія яго маглі зберагчы толькі турма з вызначэннем там у гарэм, як да гэтага ўжо адбылося з адным з яго саўдзельнікаў на Лук'янаўскім СІЗА.

У двух словах, дадзены підарас краў на перадачах, якія ўкраінскія нацыяналісты засылалі сваім братам у турмы. Калі што, я яго так назваў абгрунтавана ва ўсіх сэнсах. Але гэта яго асабістае жыццё і зусім іншая гісторыя... Па справе, якую ён праз карысных ідыётаў называе сфабрыкаванай, Юрась выкраў інваліда і здзекаваўся з яго з прычыны таго, што той ішоў праз дарогу, па якой Юра ехаў.

Гэтак жа былі эпізоды, калі ён з такімі ж дэгенератамі рабавалі жанчын і падлеткаў, адбіраючы мабільныя тэлефоны і каштоўныя рэчы, зрывалі завушніцы. Прыкладаю фота з СІЗА з яго саўдзельнікам па мінулых мярзотных справах, які ў ітозе сеў за забойства.

Наконт жа створанага зараз вобраза беларуса добраахвотніка – гэта прафанацыя, не больш. Ён сапраўды збег ад непрыстойных умоў утрымання ў турме ў баявое падраздзяленне, якое не буду называць каб не ганьбіць гонар воінаў, якія гэтак жа не ведалі з кім звязаліся. Ён быў аформлены там, у баявых дзеяннях не прымаў непасрэднага ўдзелу і быў выгнаны, калі выкрылася праўда пра яго «подзвігі».

Лепей сканцэнтруйцеся на дапамозе сапраўдным беларускім ваярам. Дарэчы, на гэтай аперацыі мы былі з хлопцамі з падроздзела, у якім Юрка адседжваўся ад правасуддзя на тылавых працах.

Падпісацца 🐈‍⬛️ Інстаграм


Forward from: ‡ Р У Х ‡
​​🔥🔥🔥 30 кастрычніка, перад сьвятам Дзяды, РУХ ушанаваў памяць выбітных беларусаў, пахаваных у Варшаве. Перш за ўсё былі абраны асобы так ці інакш зьвязаныя з антыкамуністычным супрацівам.

ФОТАСПРАВАЗДАЧА ТУТ і ТУТ.

За гадзіну да пачатку сябры РУХу сабраліся на Вольскіх праваслаўных могілках, каб прыбраць месцы пахаваньня дзеячоў — зьмесьці лісьця і бруд, выкарчаваць пустазельле і памыць надмагільлі.

У прызначаны час, сябры РУХу і далучыўшыяся неабыякавыя беларусы і прадстаўнікі "Паспалітага рушаньня", сабраліся каля магілы Янкі Жамойціна (1922-2003) — аднаго з лідараў Беларускай незалежніцкай партыі і Саюза беларускай моладзі падчас Другой сусьветнай вайны, а пасьля вязьня бальшавіцкіх лягераў. Прадстаўнік РУХа распавёў пра важнасьць ушанаваньня памяці герояў супраціву — што ня трэба сароміцца некаторых акалічнасьцяў іх змаганьня падчас нямецкай акупацыі, ня трэба слухаць савецкую рыторыку, якая кляйміць нашых ваяроў і дзеячоў нацыстамі, здраднікамі і гд. Усе мы яскрава бачым сучасную пуцінскую і лукашэнаўскую прапаганду, якая таксама называе абсалютна кожнага, хто так ці інакш змагаецца супраць іх нацыстамі і здраднікамі. Таму што сучасны пуцінізм і лукашызм ёсьць прамы спадкаемца і дзіця таго самага крыважэрнага камуністычнага рэжыму. Пасьля разуменьня гэтага ўсё становіцца на свае месцы. Напрыканцы ўступнага слова сябры РУХу пакрылі магілу Янкі Жамойціна сьцягам Саюза беларускай моладзі і ўсклалі зьнічы ў нацыянальных колерах.

Затым прысутныя рушылі да магілы Юрыя Туронка (1929-2019) — аднаго з галоўных дасьледвальнікаў супраціву, а таксама актывіста беларускай меншасьці ў Польшчы. У памяць аб яго вядомай кнізе пра Саюз беларускай моладзі сябры РУХу таксама пакрылі яго магілу сьцягам СБМ і ўсклалі зьнічы.

Апошняй на праваслаўных могілках стала магіла ігумена Мітрафана Будзькі (1900-1982) - беларускага рэлігійнага і культурніцкага дзеяча. Акрамя таго, ён зьяўляецца прадзедам палітвязьня і лідара "Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі" Паўла Севярынца. На надмагільле быў пакладзены бела-чырвона-белы сьцяг і зьнічы.

Далей мерапрыемства працягнулася на Павонзкіх вайсковых могілках. Тут прысутныя сабраліся каля магілы Станіслава Булак-Балаховіча (1883-1940). Пасьля яе прыбіраньня, прадстаўнік РУХу распавёў аб генэрале — асобе вельмі авантурнай і спрэчнай для гісторыкаў. Пры гэтым былі падкрэслены і ягоныя заслугі перад беларушчынай і змаганьне з камуністамі. Сябры РУХу пакрылі магілу сьцягам Асобнага атрада Беларускай Народнай Рэспублікі і ўсклалі зьнічы.

Скончыліся Дзяды каля памятнага знака паўстанцам 1863 года, дзе пахаваны ў тым ліку і беларусы. Сябры РУХу прыбралі мемарыял і усклалі букет квецьця і зьнічы.

Нагадаем, 29 кастрычніка сябры РУХу ўшанавалі памяць яшчэ аднаго змагара — Цімоха Хведашчэні (1893-1977), які пахаваны на ўскрайку Варшавы.

#РУХ #RUCH #Дзяды #БеларускіСупраціў #ЯнкаЖамойцін #БулакБалаховіч #Паўстаньне1863


Forward from: Кепскія Гены
Прынёс пакушаць любіцелям канспіралагічных тэорый. Выконваю частку дамоўленасцей з піздаболам палка. Далей пабачым па іх наступных кроках абязкроўлення дабраахвотніцкага руху, што з імі рабіць. Трымаць адказ яны будуць за кожнага беларуса, якім ставілі прыпоны на шляху да фронту.

Эксмамонаўка Кулажанка запомнілася тым, што на кіеўскай базе вучыла рэкрутаў правільнаму алгарытму здачы ў палон і мусарскім даглядам транспарту. Ну і ахуіцельнымі гісторыямі, якія развеяліся на яе першым жа (і апошнім) баявым выхадзе, адкуль яна ўцякла. Яшчэ было шмат інтрыг і інфантылізму, за што яна была послана з шэрагаў Тэрора назад у штабік ПКК да сваіх аднадумцаў (тады мы яшчэ намагаліся быць часткай агульнай структуры). Але ж на гэтым яе прыгоды не скончыліся. Яна чамусьці вырашыла, што можа набіраць рэкрутаў ПКК у іншую структуру "на сакрэтный напрамак для спецзадач" - дзяўчынка, якая абасралася пры першым артабстрэле, чым рассмяшыла хлопцаў над якімі была памылкова пастаўлена тады камандзірам.

На запытанні штабіка сэлфі-палкі, куды Кулажэнка забірае рэкрутаў, калі ваяры Тэрора выконваюць працу за батальён, пры яўнай адсутнасьці патрэбнага штату - піздабол палка Кіт, шчыра як партовая нявінніца, абурыўся са словамі, што нічога пра гэта не знае і пакарае гаўнамута Назгула(Кулажэнку). Ён узяў на сябе абавязкі з ганьбою выгнаць гэту інтрыгантку-міліцыянтку і закрыць яшчэ шмат пытанняў, неабходных для існавання баяздатнага падроздзела.

Праз пень-калоду Кіт стрымаў сваё слова адносна Кулажэнкі... Але каб і далей удзельнічаць у інтрыгах штабіка супраць канструктыўных камандных шэрагаў, для ператварэння ПКК у медыя-прпэкт, які можна карысна прадаць. Звычайна, напляваўшы на лёсы дабраахвотнікаў, якія далучаліся з адной толькі шчырай мэтай - знішчаць агульнага ворага беларускай і украінскай нацыі. Прыйдзе час і хлопцы, якія былі пазбаўлены гэтай магчымасьці, скажуць аб гэтым самі. А сёння, можаце проста паглядзець майстэр-клас ад Кулажэнкі як правільна здавацца ў палон. Упэўнены, у гэтым яна прафесіянал. 🍿

Падпісацца 🐈‍⬛️ Інстаграм


Forward from: АСП Тэрор
Сёння Украіна адзначае дзень сваіх абаронцаў. Батальён імя Змітра “Тэрора” Апанасовіча віншуе ўсіх, хто абараняе Украіну, а значыць і ўвесь цывілізаваны свет, ад расейскай арды.

Давайце ў гэты дзень успомнім усіх беларусаў, якія ўсталі на абарону Украіны: тых, хто не вярнуўся з бою, тых, хто зараз у палоне. Імёны многіх з гэтых хлопцаў будуць захоўвацца ў таямніцы да дня канчатковай перамогі над ворагам.

Тыя ж, хто ў пагоні за хайпам або па злачыннай легкадумнасцi распаўсюджвае асабістую інфармацыю аб нашых героях, аб'ектыўна з'яўляюцца калабарантамі і памагатымі акупантаў. Запомніце: кожнага з вас чакае адплата, якая будзе раўнацэнная пакутам родных і блізкіх нашых пабрацімаў, чые жыцці вы ставіце пад пагрозу. Слава і вечная памяць загінуўшым героям!


Forward from: Кепскія Гены


Forward from: Кепскія Гены
Video is unavailable for watching
Show in Telegram


Forward from: Кепскія Гены
Video is unavailable for watching
Show in Telegram
Імпартазамяшчэння

Пра тое, як церцель адначасова сумеў абслужыць пуціна з лукашэнкам, яскрава пракаментаваў наш батальён Тэрор. Тут усё ясна: два старых підарасы ўсё жыццё правялі за інтрыгамі і прыстасавальніцтвам. Атачылі сябе такімі жа ілжывымі падхалімамі, а калі прыйшоў час паміраць - няма чым ганарыцца. Народ не вельмі ўдзячны і ўсё, што жадае сваім царкам - здохнуць.

Што па логіцы трэба зрабіць? Змяніць уладу, скажыце вы? Выяўляецца не. Улада проста вырашыла змяніць насельніцтва.

Прыклад з вызваленчай вайны перад тым, як завершу думку. Херсонскі напрамак, рака Інгулец, спякотны чэрвень. Перад ракой з нашага боку стаяць мобікі з лднр, за ракой на вышыні - рэгулярная армія рф. Украінцы па трафейных рацыях прапануюць лднраўцам (украінцам) здацца. Тыя садзяцца на МТЛБ і з белым сцягам едуць да нашых пазыцый. З-за ракі ўздымаюцца два К-52 і нурсамі паляць маталыгу.

Так, па плану старых підарасаў, будзе з усіма не лаяльнымі ім на 100%, то бок не підарасамі. У Луганску і Данецку месных, з украінскімі пашпартамі за пазухамі, заменяць мобікамі з рашкі. У РБ хоць севернымі карэйцамі, абы маўчалі і ківалі. Усіх падазроных - за раку, пад нурсы.

Пасля заявы главЧК/РБ церцеля, чакаем тэатральны паказ фсб/кдб у двух актах:
1. Нацыяналісты дабраахвотнікі паляць Хатынь з беларускімі дзеткамі.
2. Беларускія мужыкі мабілізуюцца на фрон - давіць фашыстаў ва Украіне.

І ўсё бы нічога. Але беларускія нацыяналісты сапраўды ёсьць і яны зробяць усё, каб знішчыць гэты людаедскі рэжым як мага хутчэй. Каб не дапускаць такіх ахвяраў на алтар генсекаў. Мы даўно стаміліся глядзець крывавыя сцэны гэбні. Астанняй сцэнай у іх спектаклі будзе трыбунал для кожнага пуцінскага халуя. А пакуль яны рыхтуюць новыя сцэнкі ў сваіх тэатрах, мы ўжо даўно за Інгульцом і рухаемся ў напрамку да іх.


Forward from: Кепскія Гены
Video is unavailable for watching
Show in Telegram
Не наша вайна?

Знаёмы расказаў смешны выпадак. Ён зайшоў у "беларускую" кавярню ў Варшаве. Уваход платны і ён, як беларус беларуса, запытаў:

- Які адсотак ідзе на падтрымку беларусаў, што ваююць за нашу свабоду?
- Ніякі. Яны за Украіну ваююць!

Пра мяне і батальён Тэрор завочна кажуць, што мы ваюем калі не проста каб ваяваць, дык толькі за Украіну. Смешная хлусня ад тых, хто не здольны нават і на тое, што прыпісваюць нам. Асабліва, калі яны ж у публічных заявах выкарыстоўваюць радкі з майго верша:

Мы вызваляем Беларусь
Праз вызваленне Украіны!


Я з тых, хто адказвае за свае словы. Таму, калі пачуеце новыя славаблудства ў наш бок - перанакіроўвайце напрамую да гэтага паста ў каменты. Няхай пачуюць словы беларуса і украінца, якія здольныя да спраў.

Адпачывайце ў гандэліках з сакральнымі для нас імёнамі, залівая сваю рабскую баязлівасць. Ваш лёс вырашаць ваяры Тэрора і такія хлопцы, як Іван Зaлізняк. Ці тыя, каму рашка не вораг, калi мы загінем у бітве з ёю. За нашу і вашу Свабоду!

Шляхце гонар - рабам жах!


Forward from: АСП Тэрор
Video is unavailable for watching
Show in Telegram
Для выканання баявых задач і зладжання падраздзялення, вітаем у нашых шэрагах вайсковых афіцэраў-спецыялістаў, людзей з досведам праходжання тэрміновай службы, медыкаў, механікаў і матываваных беларусаў ва ўзросце ад 20 да 50 гадоў.

Па пытаннях рэкрутынгу, дапамогі і супрацы звяртайцеся ў наш тэлеграм-бот : @terbat_bot

Шлях да свабоды Беларусі ляжыць праз вызваленне Украіны.

Шляхце гонар - рабам жах!
Далучайся!


Forward from: Кепскія Гены
Моўнае пытанне

Пераход стаадсаткова на родную мову пад час вайны, тым больш на тэрыторыі Украіны, не самае рацыянальнае выкарыстання часу. Але там, дзе гэта магчыма - нам патрэбна адраджаць нашу культуру, мову і дух.

Правілы, якіх я прытрымліваюся, як расейскамоўны беларус:

1) Разумею, што расейская мова - трафейны тып прымітыўнай камунікацыі, пабудаваны з цэглы беларускай мовы.

2) Пераходжу на беларускую мову, калі да мяне на ёй звяртаюцца. У вольны час спрабую фармуляваць думкі роднай мовай, вывучаць яе і выкарыстоўваць у творчасьці.

3) Разумею неабходнасьць ужо сёння фармаваць падмурак для пераносу ў Беларусь беларускую мову, як адзіную дзяржаўную.

Мы ўжо не разумеем прыгонных маскавітаў ментальна. Засталося, каб нашы наступныя пакаленні нават не разумелі іх вербальна.


Forward from: Беларускі Янкі
Video is unavailable for watching
Show in Telegram
Подписаться 〰️ Инстаграм


Forward from: БЕССМЕРТНЫЙ
Було Честю Битися Поруч!
PRESENTE!
У Малі залишився новонароджений Син
Номер картки Родини :

4966804724875025 Укргазбанк
5375414118788834 Моно
4149499386612368 Приват
5457082291292881 Приват


Forward from: АСП Тэрор


Forward from: АСП Тэрор
Video is unavailable for watching
Show in Telegram
🔥 Калі "Тэрор" атрымаў задачу штурмаваць умацаваную пазіцыю ворага: чаканне vs рэальнасць.

P.S. Задача выканана. Бегчы, губляючы боты - гэта ваш лёс, підары. А ад лёсу, як вядома, не ўцячэш.


Forward from: Тутэйшы Шляхціч
6 красавіка гэтага года быў затрыманы Мікіта Сьлепянок, які вёў культурніцка-гістарычную суполку Rezystans. Яго выклікалі на допыт, пасьля чаго стала вядома, што яго затрымалі ў межах крымінальнай справы.

Сябры Мікіты стварылі бот, у якім можна ананімна напісаць ліст яму: @Niatolkimova_Bot

Як кажа яго дзяўчына, Мікіта зусім не атрымлівае лісты і паштоўкі, ды перажывае на гэты конт.

Сам бот, як раней я згадаў, з'яўляецца ананімным - гэта зроблена для бясьпекі беларусаў, што будуць пісаць з самой Беларусі.

Дрч, 28 жніўня Мікіце споўніцца 22 гады.

Давайце падтрымаем Мікіту. Нават, калі ў вас няма ідэй, пра што пісаць, то пішыце пра ўсё што заўгодна: пра фільмы, што вы праглядзелі, пра падкасты, якія вы паслухалі, пра прачытаныя кнігі, цікавыя гісторыі з уласнага жыцьця, вершы, цытаты, гістарычныя цікавінкі і да т.п.

20 last posts shown.

221

subscribers
Channel statistics