Forward from: Наша Ніва
4 кастрычніка футбольны клуб "Віцебск" згуляе ў новай форме, дызайн якой распрацаваны ў стылістыцы ідэй супрэматызму і мастакоў віцебскай школы.
Камплект ўяўляе сабой адаптацыю і мастацкае пераасэнсаванне дызайнерам Уладзімірам Горзам знакамітай працы Эль Лісіцкага «Клінам чырвоным бі белых!».
Калабарацыя спорту і мастацтва прысвечана тром важным юбілеям 2020 года: 100-годдзю мастацкага аб'яднання УНОВІС, 60-годдзю футбольнага клуба "Віцебск" і 130-годдзю выдатнага мастака і архітэктара Эль Лісіцкага, які ўваходзіў у склад віцебскага УНОВІСа. Унікальны праект, які не мае аналагаў у свеце, стаў магчымы дзякуючы партнёрству Цэнтра беларуска-габрэйскай культурнай спадчыны і кампаніі «Нічога Звычайнага» пры падтрымцы Музея гісторыі ВНМВ і футбольнага клуба "Віцебск".