🔥У Варшаве з’явілася кальцавая развязка Вольнай Беларусі!
Сёння, 14 кастрычніка 2021 году, гарадская рада Варшавы прыняла рашэнне аб наданні адной з кальцавых развязак у раёне Урсынаў назвы Вольнай Беларусі. Такім чынам улады гораду выразілі сваю салідарнасць з беларускім народам у яго імкненні да справядлівасці і дэмакратыі.
Ініцыятарамі з’яўляення кальцавой развязкі Вольнай Беларусі сталі Цэнтр Беларускай Салідарнасці, ініцыятыва Вольная Беларусь і рух Polska 2050! Запрашаем прадстаўнікоў СМІ і ўсіх неабыякавых людзей на ўрачыстасць, прысвечаную гэтай падзеі, якая адбудзецца заўтра, 15 кастрычніка, а 12:30, на скрыжаванні вуліц Południowa Obwodnica Warszawy (al. Legionów Piłsudskiego) i ul. Puławskiej (каардынаты: 52.13952825572688, 21.017022774344575).
У мерапрыемстве возьме ўдзел Валер Кавалеўскі – прадстаўнік офісу Святланы Ціханоўскай, Ханна Гіл-Пёнтек – старшыня польскай парламенцкай групы Polska 2050,
Міхал Кабоска- старшыня партыі Polska 2050, Павел Ленарчык – прадстаўнік мясцовага самакіравання раёну Урсынаў і руху Polska 2050, а таксама прадстаўнікі Цэнтру Беларускай Салідарнасці і ініцыятывы Вольная Беларусь. Фінальнай кропкай урачыстасці стане выступ Вольнага Хору!
Крыніца: @cbs_help