Лепра, адно з самых старых і найбольш устойлівых захворваньняў чалавека, правакуецца бактэрыямі Mycobacterіum leprae і Mycobacterіum lepromatosіs. Мікробы падчас заражэньня пашкоджваюць скуру, нэрвы й іншыя тканкі.
Бактэрыі натуральна сустракаюцца ў панцырнікаў, і падчас вывучэньня ўзаемадзеяньня паміж мікробам і ягоным гаспадаром дасьледнікі заўважылі, што паразыт мае здольнасьць захопліваць і перапраграмоўваць клеткі.
Спачатку навукоўцы заразілі 45 панцырнікаў, а калі 13 зь іх ачунялі, яны параўналі іх печані з адпаведнымі органамі жывёлаў з кантрольнай групы (не былі інфікаваныя). Такім чынам высьветлілася, што ў інфікаваных сысуноў печань і іншыя органы былі значна большымі, чым ў жывёлаў кантрольнай групы. Пры гэтым яны функцыянавалі як мае быць.
Зараз перад аўтарымі стаіць задача зразумець, якім чынам бактэрыі прымушаюць унутраныя органы павялічвацца, а ў будучыні гэта можа даць надзею людзям, якія чакаюць перасадкі печані, ці іншых органаў.