Прышчэпкі ад грыпа ўратуюць жыцьцё людзей з захворваньнямі крывяноснай сыстэмы.
Міжнароднае дасьледваньне паказала, што прышчэпкі ад грыпа значна зьніжаюць узровень пнэўманіі й ускладненьняў (інфаркты й інсульты) у людзей з сэрцавай нястачай. Агулам цягам году вакцына паніжала рызыку пнэўманіі на 40%, а ў час сэзона грыпа сьмяротнасьць пацыентаў з сэрцавай нястачай была ніжэйшай на 20%.
У выбарку трапілі 5000 чалавек з Афрыкі, Азыі й Блізкага Ўсходу, дзе звычайна праблемы з рэгулярнай вакцынацыяй ад грыпа. З 2015 па 2021 гады частка пацыентаў атрымлівала сапраўдную вакцыну ад грыпа, а астатнія пустышку.
Грып ужо даўно зьвязваюць з высокай рызыкай небясьпечных наступстваў для крывяноснай сыстэмы чалавека. Таму ў групе рызыкі людзі з сэрцавай нястачай, так яны маюць 50% шанец памерці цягам пяці гадоў пасьля перанесенага грыпа, а 20% зь іх штогод трабляюць ў лякарню з ускладненьнямі.
У Беларусі самай частай прычынай сьмерці зьяўляюцца якраз хваробы крывяноснай сыстэмы. Сёлета ў нас прышчэпку ад грыпа зрабілі 30% жыхароў.