Канапля можа наносіць большы ўрон лёгкім і дыхальнай сыстэме, чым тытунь.
Канадзкія дасьледнікі вывучылі рэнтгенаўскія здымкі грудной клеткі курцоў канаплі (56), спажыўцоў тытуню (33) і тых, хто ніколі не курыў (57). Такім чынам выявіліся вышэйшыя паказьнікі запаленьня дыхальных шляхоў і эмфізэмы сярод спажыўцоў канаплі, чым сярод звычайных курцоў.
Але самі аўтары публікацыі зьвязваюць такія вынікі ў першую чаргу з спосабам ужываньня: канаплю звычайна спажываюць без фільтра, таму ў арганізм трапляе значна болей шкодных рэчываў.