Амэрыканскія навукоўцы праверылі шэсьць папулярных БАД на іх здольнасьць паніжаць ўзровень ліпапратэінаў нізкай шчыльнасьці (благі халестэрын), і выявілі, што ні адна дабаўка не паказвае эфэктыўнасьці ў гэтым. Вынікі для БАДаў і падманак былі аднолькавымі. Само дасьледваньне праводзілася з удзелам людзей ва ўзросьце ад 40 да 75 гадоў без праблемаў з судзінамі, але з павышанай рызыкай іх.