57% дарослых людзей маюць звычку адкладаць будзільнік і заставацца ў ложку да другога, трэцяга, а то й чацьвёртага званку.
Кнопка пераносу будзільніка на некалькі хвілінаў атрымала шырокі распаўсюд, і зараз яе можна знайсьці ня толькі ў смартфонах, але і ў звычайных будзільніках. Аднак адмыслоўцы папярэджваюць, што самі па сабе будзільнікі могуць перарываць нашыя цыклы сну, што будзе абцяжарваць абуджэньне. У паўсонным стане ідэя застацца яшчэ 5-10 хвілінаў у ложку выглядае спакусьліва, але калі заглушыць сыгнал будзільніка, наш арганізм пагрузіцца ў наступны цыкл сну, які зноўку будзе перарваны.
Падчас дасьледваньня, у якім узялі ўдзел 450 дарослых чалавек, высьветлілася, што 57% зь іх адкладаюць будзільнік, а жанчыны робяць гэта часьцей. Таксама ў дасьледваньні ўлічваліся й перавагі адносна сну. Так, ”совы” пераносяць будзільнік часьцей і агулам адчуваюць сябе больш стомленымі пасьля гэтага.