Касмэтыка на мужчынскіх тварах павышае іх прывабнасьць
Уплыў макіяжа на ўспрыманьне часта трапляе ў поле зроку дасьледнікаў. На дадзены момант можна сказаць, што жаночыя твары з макіяжам успрымаюцца мужчынамі й жанчынамі больш прывабнымі, чым твары без яго. Такі эфэкт выяўляецца для розных стыляў макіяжа, этнічных груп і ўзростаў, а таксама ўплывае на рэчаісьнасьць, напрыклад, пошук працы й карысных знаёмстваў.
Станоўчы ўплыў макіяжа на прываблівасьць жанчын задакумэнтаваны ў шматлікіх дасьледваньнях, але дагэтуль не было дасьледваньня, якое б вывучала гэты эфэкт адносна мужчын. І зараз, калі рынак касмэтыкі для мужчын расьце й пашыраецца, самы час для яго зьяўленьня.
Дасьледнікі паклікалі 20 мужчын і зрабілі па два здымка кожнага зь іх: без макіяжа і зь ім. Макіяжам займаўся прафэсыйны візажыст, якому была пастаўлена задача зрабіць так, каб наяўнасьць касмэтыкі на твары не моцна кідалася ў вочы. Потым 200 чалавек ацэньвалі ўсе выявы.
Выявілася, што мужчынскія твары з макіяжам агулам ацэньваліся як больш прывабныя, незалежна ад пола таго, хто ацэньваў. Навукоўцы мяркуюць, што ледзь заўважны мужчынскі макіяж павышае прывабнасьць за кошт больш роўнага колеру скуры й паніжэньня кантраснасьці твару. То бок, твары зь нізкім кантрастам (меней чырвонасьці на вуснах) успрымаюцца больш мужнымі.