У сэрцы знайшлі новы тып клетак, зьвязаных з рэгуляцыяй сэрцавага рытму.
Новым клеткам далі назву nexus glia (🟢на малюнку), а месьцяцца яны ў праводных шляхах - месцы, дзе найчасьцей выяўляюцца прыроджаныя парокі сэрца
Навукоўцы такія клеткі ўпершыю заўважылі ў рыбак Danio rerio, а праз некаторы час у сэрцах мышэй і чалавека.
Вопыты на рыбках паказалі, што пры выдаленьні nexus glia частата сэрцавых скарачэньняў значна павялічвалася, а калі геномна блякавалася іх разьвіцьцё, то сэрцавы рытм станавіўся блытаным.
Функцыі новых клетак пакуль невядомыя, але навукоўцы мяркуюць, што іх далейшае вывучэньне дапаможа ўдакладніць нашыя веды пра некаторыя захворваньні сэрца.