Дасьледнікам з Вялікабрытаніі і Польшчы ўдалося сынтэзаваць нуклеазіды ДНК і РНК з адных і тых жа кампанентаў. Гэта сьведчыць пра тое, што нуклеінавыя кіслоты абодвух тыпаў маглі ўтварыцца адначасова, а не пасьлядоўна: спачатку РНК, а потым ДНК (РНК-сьвет).
Тая ж група навукоўцаў ужо ладзіла падобны досьлед у 2009 годзе: тады яны спрабавалі стварыць нуклеазіды з простых малекул (HCN і інш.) пад уплывам ультрафіялета. У выніку была паказана магчымасьць зборкі «цаглінак» нуклеінавых кіслот не толькі з вуглявода і азоцістай асновы. Аўтары у тым досьледзе атрымалі адразу злучэньні з рыбозай і пірымідынам, а вось у новай рабоце было вырашана прааналізаваць прамежныя прадукты рэакцыі 2009 года. Такім чынам высьветлілася, што прадукты апісаных рэакцый утрымліваюць усе неабходныя для пабудовы малекул РНК і ДНК нуклеазіды.