Рыбкі Danio rerio хутка множацца, а іх генамі лёгка маніпуляваць, менавіта таму яны сталі адным з ўлюбёных мадэльных арганізмаў у генэтыкаў і не толькі. Дзякуючы гэтым маленькім рыбкам навукоўцы могуць разабрацца ў агульных аспэктах эмбрыягенэза, старэньня і палавых паводзінаў хрыбетных. Зараз стала вядома, што навукоўцы знайшлі ў рыбак новы палавы гармон - сакрэтанэўрын. Як высьветлілася, ён рэгулюе заляцыньне: мутантныя асобіны, арганізм якіх не сынтэзуе названы гармон, не праяўлялі інтарэсу да магчымых партнёраў.
Цікава, што сакрэтанэўрын не характэрны толькі для рыб: падобныя злучэньні можна знайсьці і ў чалавека.
Цікава, што сакрэтанэўрын не характэрны толькі для рыб: падобныя злучэньні можна знайсьці і ў чалавека.