Пах кавы дапамагае кумекаць
а можа і не
Шмат хто не можа ўявіць сабе пачатак дня без кавы, ну ці без паху кавы. І тут ёсьць прыемная акалічнасьць: пах кавы сапраўды дапамагае сканцэнтравацца пры выконваньні аналітычных задач, толькі кава тут ні пры чым.
У дасьледваньні ўзялі ўдзел 114 студэнтаў. Аўтары падзялілі іх на групы і прапанавалі выканаць аналітычны тэст. Адзінае адрозьненьнем паміж умовамі была наяўнасьць ці адсутнасьць паху кавы: адныя ахвотнікі выковалі тэст у памяшканьні без усялякіх пахаў, другія насалоджваліся пахам толькі што запаранай кавы, а трэцяя група рабіла тэст у прысутнасьці штучнага араматызатара кавы.
У выніку з тэстам лепш справіліся ахвотнікі з другой і трэцяй групы.
Аўтары дасьледваньня мяркуюць, што пах кавы паляпшае нашыя кагнітыўныя здольнасьці толькі праз тое, што мы самі перакананыя ў гэтым.