cybulinka.

@cblnq Like 2 MP

Для сувязі @uncuo
Channel's geo & Language
Belarus, Belarusian
Category
Education


Channel's geo
Belarus
Channel language
Belarusian
Category
Education
Added to index
14.10.2017 07:29
19 Jul 2018, 14:43 (1188 days ago)
Звычайна скура E. annulatus мае чорныя і белыя палоскі, якія захоўваюцца нават пасьля лінькі, аднак за апошні час у затоках Новай Каледоніі (Францыя) часьцей стала сустракацца цалкам чорная афарбоўка эмідацэфалу. У іншых месцах, дзе сустракаецца чарапахагаловая марская зьмяя, такога не назіраецца. Дасьледнікі вырашылі дазнацца, чаму так адбываецца.
Справа ў тым, што мэлянін - пігмэнтнае рэчыва, якое надае тканкам цёмную афарбоўку - добра зьвязваецца з цяжкімі мэталамі, таму пад падазрэньнем апынуўся мясцовы нікелевы завод. Меркавалася, што выкіды прадпрыемства павышаюць і без таго высокую канцэнтрацыю цяжкіх мэталаў: у горных пародах Новай Каледоніі іх шмат.
Каб спраўдзіць гіпотэзу, навукоўцы сабралі і прааналізавалі нядаўна скінутыя скуры E. annulatus. Узоры браліся ў розных месцах каля Аўстраліі і Новая Каледоніі. Аналіз паказаў, што канцэнтрацыя некаторых цяжкіх элемэнтаў (кобальт, нікель, цынк) была значна вышэйшай у скурах чорных зьмей. Што цікава, высокая канцэнтрацыя цяжкіх мэталаў назіралася і ў чорных палосках скуры зьмей звычайнай паласатай афарбоўкі.
Такім чынам мы маем справу са зьявай прамысловага мэлянізму.
У школьным курсе біялёгіі прамысловы мэлянізм разглядаўся на пракладзе бярозавага пядзеніку Biston betularia: крылы матыля з часам цямнелі ад выкідаў вугальных заводаў, а пасьля скарачэньня канцэнтрацыі шкодных рэчываў у паветры вярталіся да нормы.