Кандыдат у супэрбактэрыі
Адмыслоўцы Брытанскай асацыяцыі здароўя і ВІЧ (BASHH) мяркуюць, што ім можа стаць Mycoplasma genitalium.
Згаданая бактэрыя сустракаецца ў рэпрадуктыўнай і сыстэме мочавывядзеньня, таму мікраарганізм перадаецца паміж людзьмі падчас плоцевага акту. Бактэрыя правакуе запаленьне цэўкі (урэтры), маткі і фалёпіевых трубаў, што ў сваю чаргу зьяўляецца фактарам разьвіцьця бясплоднасьці.
Па словах адмыслоўцаў, M. genitalium цягам 5-10 гадоў можа стаць устойлівай да большасьці сучасных антыбіётыкаў.
Справа ў тым, што сымптаматыка захворваньняў справакаваных M. genitalium вельмі падобная да інфэкцый іншых бактэрый (хлямідыёз), таму часта лекары памыляюцца пры прызначэньні лекаў. У выніку стан пацыента не паляпшаецца, а бактэрыя выпрацоўвае ўстойлівасьць да антыбіётыкаў для лекаваньня хлямідыёзу.
Адмыслоўцы BASHH, каб пазьбегнуць зьяўленьня чарговай супэрбактэрыі, раяць больш уважліва ставіцца да тэставаньня на M. genitalium, бо зараз такія тэсты праводзяцца не кожны раз.