cybulinka.

@cblnq Like 2 MP

Для сувязі @uncuo
Channel's geo & Language
Belarus, Belarusian
Category
Education


Channel's geo
Belarus
Channel language
Belarusian
Category
Education
Added to index
14.10.2017 07:29
15 Jun 2018, 00:45 (1220 days ago)
Курэньне і дыябэт правакуюць кальцыфікацыю гіпакампу.
Даўно вядома, што ў старасьці людзі могуць мець некаторыя кагнітыўныя праблемы, напрыклад з памяцьцю.
За фармаваньне і функцыянаваньне памяці адказвае гіпакамп, аднак з узростам ў ім можа распачацца працэс кальцыфікацыі, што і правакуе пагаршэньне функцый.
З разьвіцьцём мультыплянарнай кампутарнай тамаграфіі (КТ-сканаваньне) ў дасьледнікаў зьявілася магчымасьць назіраць кальцыфікацыю на жывых пацыентах. Таму пра кальцыфікацю гіпакапму вядома амаль ўсё, аднак гэты факт не спыніў нідэрляндзкіх навукоўцаў, і яны вырашылі праверыць усё яшчэ раз.
У дасьледваньні ўзяў удзел 1991 чалавек з сярэднім ўзростам 78 гадоў. Усе яны выканалі кагінтыўныя тэсты і прайшлі КТ-сканаваньне. У выніку кальцыфікацыя ў розных ступенях гіпакампу выявілася ў 380 чалавек. Пасьля аналізу дадзеных, навукоўцы заўважылі ўстойлівую карэляцыю гэтага працэсу з курэньнем і дыябэтам.
Што ціква, у пацыентаў з выяўленай кальцыфікацыяй гіпакампу з памяцьцю было ўсё добра. Аўтары тлумачаць гэта складанай, шматслойнай структурай гіпакампу: кальцыфікацыя можа не пашкоджваць важныя для захоўваньня памяці вобласьці гіпакампу. Таксама навукоўцы плянуюць працягваць дасьледваньні з больш разнастайным выбарам пацыентаў.