cybulinka.

@cblnq Like 2 MP

Для сувязі @uncuo
Channel's geo & Language
Belarus, Belarusian
Category
Education


Channel's geo
Belarus
Channel language
Belarusian
Category
Education
Added to index
14.10.2017 07:29
7 Jun 2018, 17:12 (1239 days ago)
Навукоўцы знайшлі вобласьць рэлігійнага досьведу ў мазгах.
Некаторыя людзі, незалежна ад рэлігійных перакананьняў ці іх адсутнасьці, часам адчуваюць містычнае яднаньне з навакольлем, пачуцьцё ціхамірнасьці і "выхад з цела". У новым дасьледваньні аўтары высьветлілі, дзе знаходзіцца зона мозагу, адказная за такія незвычайныя зьявы.
Для гэтага навукоўцы пагутарылі з 27 ахвотнікамі і сабралі зьвесткі пра іх душэўныя перажываньні.
Праз тыдзень аўтары вывучылі мазгі ўдзельнікаў дасьледваньня з дапамогай фМРТ. Падчас працэдуры пацыентам зачытвалі іх успаміны містычнага досьведу. Гэта мусіла аднавіць перажываньні ў ахвотнікаў.
У выніку дасьледнікі рэгістравалі паніжэньне актыўнасьці ў цемянной долі, дзе адбываецца аналіз прасторы. Таксама актыўнасьць падала ў талямусе, дзе адбываецца апрацоўка і разьмеркаваньне сэнсарнай інфармацыі, рэгуляваньне ўзроўню сьвядомасьці.
Аднак аўтары самі зьвяртаюць ўвагу на маленькую выбарку, таму не раяць пакуль пераносіць вынікі на любы падобны містычны досьлед.