cybulinka.

@cblnq Like 2 MP

Для сувязі @uncuo
Channel's geo & Language
Belarus, Belarusian
Category
Education


Channel's geo
Belarus
Channel language
Belarusian
Category
Education
Added to index
14.10.2017 07:29
5 Jun 2018, 13:10 (1232 days ago)
Падчас тэрміновай рэанімацыі, штучная вэнтыляцыя лёгкіх і непрамы масаж сэрца мусяць выконвацца ў адмысловым тэмпе: 100-120 націсканьняў на лёгкія за хвіліну. Такога рытму складана прытрымлівацца нават людзям, знаёмым з гэтай тэхнікай рэанімацыі.
І вось мэдыкі з Барселоны вырашылі праверыць, ці дапаможа трымаць тэмп музыка адпаведнага рытму.
Экспэрымэнт з удзелам 164 студэнтаў паказаў, што для сэрцава-лёгачнай рэанімацыі найбольш пасуе песьня Macarena у выкананьні Los del Río.
Студэнтаў падзялілі на тры групы: першая праводзіла рэанімацыю пад гукі мэтронома, другая пад знакамітую песьню, а трэцяя - у цішыні. Лепшы вынік паказалі студэнты з першай групы: з дапамогай мэтроному яны зрабілі 91% націсканьняў у патрэбным рытме. Аднак і пад песьню Macarena студэнты зрабілі 74% правільных націсканьняў, што значна больш, чым ў групе, якая праводзіла рэанімацыю ў цішыні - 24%.
Hey Macarena!