Бура пасьля камарынага ўкусу.
Некалькі год таму стала вядома, што інфікаваньне ліхаманкай праз шпрыц і праз укус маскіта - гэта не адно і тое ж. Так пры інфікаваньні праз укус ліхаманка разьвівалася больш інтэнсыўна, што і падштурхнула навукоўцаў вывучыць сьліну маскітаў на адмысловых мышах.
У экспэрымэнце выкарыстоўваліся лініі мышэй з слабым імунітэтам, якім уводзілі стволавыя клеткі чалавека. З часам у такіх грызуноў разьвіваліся кампанэнты чалавечага імунітэту.
Потым чатыром насякомым давалі магчымасьць напіцца крывёю анэстэзаваных мышэй, у якіх бралі кроў і іншыя тканкі на аналіз праз 6, 24 гадзіны і праз тыдзень. Склад крыві параўноваўся са складам крыві кантрольных мышэй, што дазволіла выявіць цэлы комплекс нечаканых імунных рэакцый. Навукоўцы назіралі рост сыгнальных малекул запаленьня (цытакінаў) і актывацыю Т-хэлпераў, функцыі якіх зьвязаныя з супрацьвірусным адказам і алергіяй. Што цікава, гэтыя зьмены назіраліся нават праз тыдзень пасьля ўкусу. Аўтары мяркуюць, што такі эфэкт камарынай сьліны можа спрыяць распаўсюду інфэкцый.