cybulinka.

@cblnq Like 2 MP

Для сувязі @uncuo
Channel's geo & Language
Belarus, Belarusian
Category
Education


Channel's geo
Belarus
Channel language
Belarusian
Category
Education
Added to index
14.10.2017 07:29
11 May 2018, 15:30 (1266 days ago)
Удзел краіны ў Эўрабачаньні станоўча адбіваецца на настроі яе жыхароў.
Песенны конкурс зацікавіў нават навукоўцаў з Імпэрскага каледжу ў Лёндане. Зацікавіў так, што апошнія вырашылі зладзіць актуальны метааналіз і высьветліць, як удзел краіны ў конкурсе ўплывае на яе грамадзян.
Агулам выбарка дасьледваньня склала больш за 162 тыс. чалавек з 33 краін Эўропы. Дадзеныя для дасьледваньня былі атрыманыя ў перыяд з 2009 па 2015 год з дапамогай апытанкі "Эўрабаромэтар", якая звычайна зьбірае меркаваньні людзей адносна нацыянальнай палітыкі і ўмоў жыцьця.
Такім чынам было выяўлена, што людзі маюць большую задаволенасьць жыцьцём, калі іх краіна трапіла ў лік фіналістаў Эўрабачаньня. У сярэднім кожныя 10 месцаў падвышалі задаволенасьць на 4%.
Аднак аўтары зьвяртаюць ўвагу на тое, што нават няўдалы выступ на конкурсе паляпшае настрой людзей. Так жыхары, чыя краіна заняла 20+ месца на конкурсе ў сярэднім адчувалі сябе на 13% лепей, чым жыхары краін, якія не ўдзельнічалі ў Эўрабачаньні.
Метааналіз паказвае, што любая маштабная падзея ўплывае на псыхіку нацыі.