cybulinka.

@cblnq Like 2 MP

Для сувязі @uncuo
Channel's geo & Language
Belarus, Belarusian
Category
Education


Channel's geo
Belarus
Channel language
Belarusian
Category
Education
Added to index
14.10.2017 07:29
24 Apr 2018, 15:57 (1274 days ago)
Навукоўцы Эўрапейскай лябараторыі малекулярнай біялёгіі, сумесна ў кампаніяй Nestlé Research зладзілі дасьледваньне мікрабіёма сабак, падчас якога высьветлілася, што ён моцна падобны на чалавечы мікрабіём.
Аўтары с спачатку вывучылі генэтычны профіль мікрафлёры 64 сабак (біглі і рэтрыверы). Сярод сабак былі гадаванцы з атлусьценьнем і з нармальнай вагой целa. Сабак падзялілі на дзьве групы: першую кармілі кормам з высокім утрыманьнем бялку і нізкім вугляводаў, адругую на другую наадварот. Затым са спражненьняў вылучылі і каталагізавалі 1.25 млн генаў.
Такім чынам атрымалі генэтычны профіль сабак, які потым параўналі з профілямі мышэй, сьвіней і чалавека. Апынулася, што атрыманы профіль найбольш падобны да чалавечага. Цікава, што для вывучэньня праблем атлусьценьня звычайна выкарыстоўваюць мышэй і сьвіней. Верагодна ў хуткім часе месца мадэльных жывёл у такіх дасьледваньнях зоймуць сабакі.
Аднак чаму ў сабак і чалавека мікрабіём падобны, пакуль невядома. Магчыма гэта зьвязана з прыручэньнем. Так ужо вядома, што сабакі да прыручэньня чалавекам не маглі засвойваць высокавугляводныя злучэньні, такая здольнасьць зьявілася ў жывёл толькі з часам. Любяць людзі частаваць сваіх гадаванцаў смачнымі прысмакамі.