Рыба супраць Паркінсона.
Хвароба Паркінсона - нэўрадэгенэратыўнае захворваньне, якое разьвіваецца, часьцей за ўсё, у старых людзей. Самы заўважны сымптом хваробы - трэмар.
Вядома, што вялікая колькасьць рыбы ў рацыёне станоўча ўплывае на арганізм і паніжае рызыку разьвіцьця паркінсанізму. Зьвязваюць гэты ўплыў з высокім утрыманьнем ненасычаных карбонавых кісьляў у рыбе. Аднак аўтары новай работы мяркуюць, што тут яшчэ грае сваю ролю і бялок - парвальбумін. Гэты бялок, які лічыцца моцным алергенам і выклікае непрыйманьне рыбы, здольны запавольваць фармаваньне пэўных амілойдных валокан, якія ў сваю чаргу фармуюць цельцы Леві - асноўную прыкмету паркінсанізму. Бялок фармуе ўласныя амілойдныя валокны і падмяняе фэрмэнт, такім чынам небясьпечныя для чалавека структуры мазгоў не фармуюцца.
Новы бялок яшчэ будуць вывучаць, але дзе яго болей можна ведаць ўжо зараз: траска Gadus morhua (і інш.), селядзец Clupea harengus, карпы і вокуні.