Марскія біёлягі знайшлі плястык у мэдузе.
Вядома, што становішча з плястыкавымі адкідамі ў акіянах ужо даўно крытычнае: зараз можна знайсьці шмат кілямэтровыя плястыкавыя выспы. Натуральна, такі плястык будзе ўключацца ў харчовыя ланцужкі марскіх відаў.
Раней дасьледнікі знаходзілі плястыкавыя рэшткі ў кішачніках рыб і спражненьнях нэрпаў. Аднак у небясьпецы апынуліся не толькі хрыбетныя, але і бесхрыбетныя.
Так біёлягі ўпершыню выявілі выпадак глынаньня буйных плястыкавых фрагмэнтаў мэдузамі Pelagia noctiluca.
Каб высьветліць маштаб экалягічнага бедства, навукоўцы вылавілі ў межземным моры 20 асобінаў P. noctiluca і ў чатыроз зь іх выявіліся поліэтыленавыя рэшткі памерам болей за 1 см.
Такім чынам сьмецеце можа трапляць на дно разам з памерлымі мэдузамі і ўтвараць там адклады, ці трапляць у страўнік прамысловых рыб, якія часам палююць на мэдузаў.