cybulinka.

@cblnq Like 2 MP

Для сувязі @uncuo
Channel's geo & Language
Belarus, Belarusian
Category
Education


Channel's geo
Belarus
Channel language
Belarusian
Category
Education
Added to index
14.10.2017 07:29
13 Apr 2018, 21:25 (1285 days ago)
Новыя дадзеныя пра бясьпечную дозу алкаголю.
У аўтарытэтным мэдыцынскім часопісе The Lancet апублікавалі дасьледваньне пра ўплыў алкаголю з выбаркай ў 599 912 чалавек.
Навукоўцы разьмяркоўвалі анкеты ў залежнасьці ад ужываемай дозы алкаголю. У выніку тыя хто піў больш за 100 г. сьпірту на тыдзень склалі 50 адсоткаў ад усіх пацыентаў, а людзі, якія пілі больш за 350 г - толькі 8%.
З усяе выбаркі 40310 чалавек памерлі ад сэрцава-судзінавых захворваньняў, а ў 39018 чалавек назіраліся першыя прыкметы такіх захворваньняў. Дасьледнікі заўважылі карэляцыю паміж сьмяротнасьцю і колькасьцю ўжываемага алкаголю і вызначылі бясьпечную дозу - 100 г. на тыдзень. Калі чалавек спажывае ад 100 да 200 грамаў - меркаваная працягласьць ягонага жыцьця скарачаецца на паўгады, калі гэта доза ад 200 да 350 грамаў, то жыцьцё скарачаецца на год, а калі алкаголю на тыдзень выпіваецца больш за 350 г. то жыцьцё скарачаецца адразу на пяць год.
Варта адзначыць, што гэтыя дадзеныя актуальныя для людзей ва ўзросьце 40 гадоў.
як мы зразумелі, гаворка ў дасьледваньні ідзе пра 100 г. этанола, а не любога алкагольнага напою.