cybulinka.

@cblnq Like 2 MP

Для сувязі @uncuo
Channel's geo & Language
Belarus, Belarusian
Category
Education


Channel's geo
Belarus
Channel language
Belarusian
Category
Education
Added to index
14.10.2017 07:29
12 Apr 2018, 21:23 (1286 days ago)
Кепскія навіны для аматараў позна легчы спаць.
Навукоўцы з Унівэрсытэта Сурэя апублікавалі работу, у якой прыйшлі да высновы, што "совы" маюць большую рызыку раньняй сьмерці ў параўнаньні з "жаўранкамі".
У Вілікабрытаніі ёсьць біябанк - праект, які мусіць высьветліць, як генэтычная схільнасьць і навакольнае асяродзьдзе ўплываюць на чалавека. Вось менавіта з гэтага банку і былі ўзятыя даденыя 433 268 чалавек ва ўзросьце ад 37 да 73 гадоў. Сярэдні перыяд абсьледваньня складаў 6.5 гадоў. Для аналізу меркаванай працягласьці жыцьця улічваліся наступныя паказьнікі: узрост, пол, вага цела, схульнасьць да паленьня, сацыяльна-эканамічны статус, дыягнаставаныя захворваньні і этнічная прыналежнасьць.
Пасьля падліку і аналізу дадзеных апынулася, што "совы" маюць на 10% вышэйшую верагоднасьць сьмерці ў бліжэйшыя гады. Калі дакладна, то 50 000 з усяе выбаркі могуць памерці цягам 6.5 гадоў, а спрыяюць гэтаму парушэньні метабалізму і сэрцава-судзінавыя захворваньні.
Аўтары дасьледваньня мяркуюць, што не апошнюю ролю ў верагоднасьці раньняй сьмерці "соў" можа граць жаўранкаарыентаваны сьвет. Так працоўны і вучэбны дзень пачынаюцца даволі рана, што можа ствараць дадатковыя складанасьці ў жыцьці аматараў позна лажыцца спаць і позна ўставаць.