Пінгвіны - гэта вадкасьць.
Навукоўцы дасьледвалі структуру калёній каралеўскіх пінгвінаў Aptenodytes patagonicus і выявілі, што яе можна апісаць з дапамогай мадэлі двухмернай вадкасьці, узаемадзеяньне паміж элементамі якой адбываецца падобна да ўзаемадзеяньня непалярных малекул (калі малекула на палюсах не мае пэўнага разьмежаваньня на + і -). Кампутарная мадэль паказала, што структура такіх калёній пінгвінаў нагадвае шклопадобны стан рэчыва. Гэта своеасаблівы кампраміс паміж калёніяй высокай шчыльнасьці і самотнымі асобінамі, так калёнія можа хутка рэагаваць на зьнешнія хваляваньні. Дарэчы, пінгвіны ў такіх "вадкіх" калёніях амаль не мяняюць свайго разьмяшчэньня адносна яе.