cybulinka.

@cblnq Like 2 MP

Для сувязі @uncuo
Channel's geo & Language
Belarus, Belarusian
Category
Education


Channel's geo
Belarus
Channel language
Belarusian
Category
Education
Added to index
14.10.2017 07:29
25 Mar 2018, 02:31 (1306 days ago)
Голад і розныя віды болю.
Боль - зьява непрыемная, аднак ён абараняе нас ад такіх небясьпечных заняткаў як лясканьне дзьвярыма па пальцах і трыманьня рукі над вогнішчам, а таксама выконвае ролю званочку, каб мы пайшлі да лекара, калі ў арганізме штосьці пачынае ісьці не так.
Аднак пры некаторых захворваньнях, траўмах, боль можа стаць хранічным і перашкаджаць пацыентам выконваць розныя, нават самыя простыя задачы.
Змагацца з гэтым дапамагаюць адмыловыя лекі і, магчыма, голад.
Нэўрабіёлягі з Унівэрсытэта Пэнсільваніі з дапамогай мышэй выявілі, што моцны голад тлуміць боль ад запаленьня.
Так падчас досьледу мышы, якія галадалі цягам сутак рэагавалі на востры боль, як і жывёлы кантрольнай групы, аднак не зьвярталі ўвагу на запаленьную ад фармаліну лапку. Далейшае дасьледваньне выявіла адмысловы нэўронны ланцужок, дажыней у 300 нэўронаў, які і стварае абязбольваючы эфэкт у адказ на пачуцьцё голаду.
Аўтары мяркуюць, што такі мэханізм замацаваўся эвалюцыйна каб нават параненае млекакормячае здолела знайсьці сабе ежу і не памерці ад голаду. Гэта дазваляе стрываць працяглыя болевыя прыступы і адаптавацца да магчымых пагроз. Аднак востры боль тлуміць пачуцьцё голаду, ставячы на першае месца неабходнасьць застацца жывым, а ўжо потым шукаць ежу.