Біяморфная мінэралізацыя - працэс, падчас якога атрымоўваць матэрыялы з марфалёгіяй біялягічных аб'ектаў. У якасьці біялягічнай матрыцы могуць выкарыстоўвацца разнастайныя аб'екты: ДНК, бялкі, вірусы, мікраарганізмы, тканкі расьлін і жывёл.
Матэрыял на здымку цалкам паўтарае структуру кары коркавага дуба і мае разьвітую сыстэму кіпраў (пораў) памерам 20 мкм. Расьліне гэтыя кіпры неабходныя для газапамену і трансьпірацыі (рух вады праз расьліну), а стваральнікам гэты матэрыял спатрэбіцца для транспартыроўкі газаў і вадкасьцей пры стварэньні каталізатараў і адсарбэнтаў.
Як гэта ўсё адбываецца:
На першым этапе драўніну хутка награваюць да 900°С, то бок зьдзяйсьняюць піроліз. У выніку атрымоўваецца кіпры біявуглярод. На другім этапе адбываецца хімічная інфільтрацыя: біявуглярод прамочваюць адмысловым рэчывам, а лішкі потым выдаляюць у вакууме. У выніку мусіць атрымацца кампазытны матэрыял з вуглярода і прэкурсора ці з прадукту рэакцыі паміж імі. Напрыканцы працэсу адбываецца хімічная і тэрмічная апрацоўка: дамешкі выдаляюцца, прэкурсор распадаецца ці акісьляецца. Такім чынам атрымаўся матэрыял з неабходнай мікраструктурай і пэўным складам.
Артыманыя такім чынам матэрыялы могуць выкарыстоўвацца пры стварэньні імплянтаў, сарбэнтаў і фільтраў.