На сённяшні дзень адной з актуальных тэм для беларускай рэлігійнай тэлеграм супольнасці з'яўляецца індэкс даверу да рэлігійных арганізацый. Як заўважаюць шаноўныя Наталля Васілевіч і ксёндз Барок, негатыўная дынаміка наймацней закранула БПЦ, пасля неі ідзе Касцёл і пратэстанты.
Так ці інакш, усе царкоўныя арганізацыі, як і іншыя грамадскія інстытуты, пацярпелі ад "прасадкі рэйтынгу". Можна, канешне, разважаць на тэму таго, што цяперашняя ўлада давяла беларусаў да апатыі і нігілізму, таму яны нічым не цікавяцца і нікому не вераць, але нам трэба прызнаць, што праўда як заўсёды будзе недзе пасярэдзіне. І калі з аднаго боку сапраўды ёсць апатыя, то з іншага - дзеянні прадстаўнікоў тых самых структур, якія страцілі частку свайго рэйтынгу.
Адносна БПЦ сітуацыя цалкам зразумелая, гэтую Царкву ўцягнулі ў інтрыгі лукашэску, а кожны факт іншадумства (архібіскуп Арцемій прыкладам) душыцца рэпрэсіўным апаратам, ўкаранёным у структуру арганізацыі.
Аднак Царква - гэта, насамперш рэлігійная арганізацыя, што абапіраецца на Яго запаветы, якімі кіруюцца як вернікі, гэтак і безумоўна пастыры. І ад дзеянняў апошніх, як ні круці, шмат што залежыць. І гэта дакранаецца, як Вы разумееце, ў тым ліку Каталіцкага Касцёла. Ксёндз Барок кажа, што " ўсё ж для мяне, Касцёл не губляе свайго аўтарытэту. І гэта не таму, што мае святых кіраўнікоў, але таму, што аўтарытэт Касцёла абапіраецца на аўтырытэце Божым. У Касцёле ёсць не толькі папа, біскупы і святары, але ёсць па-над усімі і Хрыстос".
Абсалютна з гэтым згодны, пытанні да Касцёла не як да інстытута ў цэлым, пытанні хутчэй да пэўных святароў і біскупаў. Бо людзі, простыя людзі звяртаюцца за дапамогай і падтрымкай якраз ткі да іх. Таму вельмі важна якое слова і якую праўду яны нясуць у масы.
Мы помнім, што неаднаразова пісалі, што шмат залежыць ад нас саміх. Аднак таксама помнім свае словы пра тое, што для кансалідацыі нашага грамадства і выпрацавання нацыянальнай ідэі якраз ткі патрэбен удзел царквы як інстытута, які нас з'яднае. Немагчыма адмаўляць важнасць узаемадзеяння вернікаў са святарамі, а святароў з іх біскупамі. Гэта важныя складнікі без якіх немагчыма пабудаваць маналітнасць гэтага грамадскага інстытута, які, у сваю чаргу, павінен дапамагчы грамадству ў цэлым выпрацаваць сваю ідэю і з'яднацца.
Так ці інакш, прыходзім да таго, што шмат залежыць ад пазіцыі кіраўніцтва - епіскапату. Іх няяркая пазіцыя ўплывае на святароў, якія або не робяць заяў, якія моцна адрозніваюцца ад пазіцыі кіраўніцтва, або робяць іх у досыць цесным коле (парафіі) не выходзячы, прыкладам, у інтэрнэт (у гэтым плане якраз ткі ксёндз Барок вынятак).
Усе гэта наводзіць на думку пра змены, пошук патрэбных словаў кіраўніцтвам Касцёла і жадання падтрымаць простых беларусаў. Вельмі спадзяёмся, што такія словы і падтрымка знойдуцца. Яны ўжо знаходзяцца. Але пакуль рэдка.
А мы, у сваю чаргу, павінны падтрымваць глебу для гэтых словаў і не губляць веры, паддаючыся маркоце і таму самаму нігілізму з апатыяй.
І як заўсёды
ЖЫВЕ ⚪️🔴⚪️