Гандбол са сваёй званіцы


Channel's geo and language: Belarus, Russian
Category: Sport


Асабісты погляд на падзеі ў эўрапейскім і сусветным гандболе

Related channels

Channel's geo and language
Belarus, Russian
Category
Sport
Statistics
Posts filter






































Зімовым чэмпіёнам сталі берлінскія лісы. Дзеля гэтага ім было дастаткова перамагчы "Лейпцыг". Грозны апошнім часам сапернік здаў пазіцыі ўжо ў першай палове. Найлепшым гульцом сустрэчы стаў Ханс Ліндберг.

10 галоў дазволілі яму стаць другім бамбардзірам бундэслігі за ўсе часы. Да першага радка даволі далёка — 127 галоў, але здаецца, што і гэта планка дасяжная.

На другім радку "зебры". Яны не сустрэлі супраціву з боку "Міндэна", які разам з "Хам-Вэстфаленам" (той прайграў "рэйнскім львам") працягвае замыкаць табліцу. Не адстае і "Магдэбург". Моцны па імёнах "Гёпінген" толькі абазначыў барацьбу, але ніколі на пункты не прэтэндаваў.

Другі тур запар граміць апанентаў "Фленсбург". На гэты раз няўдачнікам стаў "Вецлар". Добрая гульня галкіпераў і хуткія атакі ў адказ — што яшчэ патрэбна для дасягнення станоўчага выніку?

На шостым радку сышоў на адпачынак "Мельзунген". Але перамога над "Лемга" лёгкім шпацырам не была. Трэба дзякаваць Нябойшы Сімічу і абароне за тое, што госці не зрабілі лік роўным. Але калі адкінуць у бок якасць гульні, то нарэшце каманда дайшла да той пазіцыі, якая ёй адпавядае па ўсіх раскладах.

Крыху выпаў з барацьбы за эўракубкі "Гановер". Другі тыдзень запар каманда прайграе там, дзе не павінна. "Бергіш" скарыстаўся не лепшай гульнёй брамнікаў і аднастайнасцю атак і на жылах выцягнуў матч.

Прыкладна тыя ж праблемы меў "Гамбург" у сустрэчы з "Гумерсбахам". Ёгі Бітэр быў сам на сябе не падобны. У такіх умовах Каспер Мортэнсэн павінен рабіць усё дзеля перамогі. І трэба сказаць, што ён спрабаваў. Але ягоных 9 галоў не хапіла, каб кампенсаваць шкоду ад дзеянняў на сваёй палове.

Нарэшце здарыўся сапраўдны цуд: "Эрланген" перарваў серыю параз. Дапамог яму ў гэтым "Штутгарт". Дарэчы можна чакаць часовага адраджэння. Каманда ў стане гуляць адпаведна свайму класу: выйграваць сустрэчы са слабейшымі, але не браць ачкі ў матчах з мацнейшымі калектывамі.

На мінулым тыдні завяршылася стадыя 1/8 фіналу кубка краіны. Лёсаванне чвэрцьфіналу падаравала нам супер-супр ацьстаянне "Кіль" і "Магдэбурга". Астатнія пары: "Фленсбург" — "Вецлар", "Гановер" — "Райн Лёвэн" і "Гумерсбах" — "Лемга".



20 last posts shown.

105

subscribers
Channel statistics