🟢
Удакладнены парадак правядзення атэстацыi педагогаўПастановай Мiнiстэрства адукацыi ад 1 красавіка 2024 г. № 36 унесены змяненні ў Інструкцыю аб парадку правядзення атэстацыi педагагiчных работнiкаў сiстэмы адукацыi (акрамя педагагiчных работнiкаў з лiку прафесарска-выкладчыцкага складу).
У прыватнасці, прававым актам:
удакладнены пералік устаноў, педагагічныя работнікі якіх падлягаюць атэстацыі;
скарэкціраваны парадак стварэння атэстацыйных камісій;
аптымізаваны ўмовы атэстацыі педагагічных работнікаў на прысваенне кваліфікацынай катэгорыі «настаўнік-метадыст» (ад здачы кваліфікацыйнага экзамену пры праходжанні атэстацыі на прысваенне гэтай кваліфікацыйнай катэгорыі дадаткова вызваляюцца педагагічныя работнікі – аўтары падручнікаў, вучэбных дапаможнікаў, якія афіцыйна зацверджаны або дапушчаны Міністэрствам адукацыі да выкарыстання ў адукацыйным працэсе).
Пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.