Прэса БНР

@bnr1918 Like 0

На шляху да стагоддзя
Мы ў ВК: https://vk.com/club156771985
Channel's geo & Language
Belarus, Belarusian
Category
Education


Contact author
Channel's geo
Belarus
Channel language
Belarusian
Category
Education
Added to index
21.11.2017 18:26
31 Mar 2018, 19:36 (1223 days ago)
​​БЕЛАРУСКІ ШЛЯХ №7 30.03.1918


✅Вільня, агульная сталіца беларусаў і літоўцаў, с кавалкам нашай віленшчыны як бы аддана Літве, этнаграфічнай— Малой Літве. Вільня патрэбна і нам і літоўцам. Трэба зрабіць Вільню вольным горадам, які будзе палітычным і культурным цэнтрам. Шмат стагоддзяў беларусы і літоўцы жылі разам, згодна і добра, Мы цвёрда верым што так і цяпер будзе. Наша мілае Палессе з Рэчыцай, Пінскам, Лунінцом— ужо пад Украінай. Граніца Палесся ад Украіны 600 вёрст. Яна служыць разам і граніцай міншчыны. Змяняць яе нельга. Эканамічна і палітычна Палессе цягнула заўсёды да Слуцка, Менска.


✅ЧОРНАЕ ЗОЛАТА.
Недалёка ад Мозыра— каля вёсак Макарачы і Лескаўцы, берагі ракі Прыпяць зложаны з тоўшчы сланцовага сухога цвёрдага торфу, найлепшага ў свеце гатунку.


✅МАЛІТВА БЕЖАНЦА-БЕЛАРУСА ДА БОГА. Міхалко Маховенко.

У Слуцку 3 сакавіка пачала выходзіць штодзённая газета "Родны Край". Арганізаваны, пасля таго, як уцяклі бальшавікі са Слуцку, Беларускі Нацыянальны Камітэт хацеў выдаваць газету па-беларуску, але сустрэў вельмі шмат перашкодаў: адна з іх была заява нямецкай камендатуры, што яна не мае адпаведнага цэнзара, які разумеў бы па беларуску. Прыйшлося згадзіцца з тым, што палітычныя артыкулы пісаліся па-руску, а хроніка і літаратурны аддзел можна было пісаць па-беларуску.


✅МЕНСКАЕ ЖЫЦЦЁ

✖️Скарбавая Палата выдала наказ гандлярам і прамыслоўцам зараз жа ўзяць у казначэйстве квіткі і патэнты на 1918 год.

✖️Гарадская Управа маніцца ўвесці падаходны і кватэрны падаткі, каб падмацаваць сваю пустую касу.

✖️З паміж зарэгістраваных салдатаў у воінскага начальніка тыя, што не хочуць ехаць у Расію павінны залічыцца ў нямецкія рабочыя дружыны, дзе ім дадуць кватэру, харч і 1 марку платы. Гэткіх дружыннікаў запісалася ўжо каля 3000 чалавек.

✖️Вываз прадуктаў і тавараў з Менску рознымі спэкулянтамі стаў агалечываць і без таго голы ўжо Менск. Каб спыніць гэта, назначана стража з міліцыі на ўсіх трактах.

✖️20000 пудоў жыта для Менску маняцца на падводах прывесці ў хуткім часе з Бабруйскага павету.

✖️Новыя гарадскія суддзі разам з сакратарыятам абойдуцца гораду 26000 р. Горад падзелены на шэсць участкаў і кожны суддзя будзе мець камеру ў сваім участку.

✖️Рэформа міліцыі пачалася з 28 сакавіка. Чыстка яе пачалася ад камісараў, іх памочнікаў і канчаючы "нізамі" . На чале міліцыі стаў нямецкі паліцмэйстар Огільві.

✖️Крызіс у Народным Сакратарыяце. Як мы чулі ў звязку з абвяшчэннем БНР незалежнай з сакратарыяту мусяць выйсці, не згодныя з гэтай пастановай сакратары: Макрэяў(унутр. спраў), Злобін(вялікарускіх спраў), Белкінд(грашовых спраў), Гутман і яшчэ двое, а якіх,— выясьніцца ў бліжэйшыя дні.

http://kamunikat.org/download.php?item=45947-1.pdf