БЕЛАРУСКІ ШЛЯХ №3, 26.03.1918
Старшынёй выканкаму Рады 1-га Ўсебеларускага З'езду ад імені Выканаўчага Камітэту і народнага Сакратарыяту Беларускай Рэспублікі была адбіта дэпеша гр. Гэртлінгу, у якой выказваўся пратэст супраць згоды на ўступку Польшчы беларускіх зямель, якую гатова даць большасць германскага Рэйхстагу. С той жа прычыны звярнулася с тэлеграмамі да канцлера, галоўнай камісіі Рэйхстагу і да акупацыйнай германскай улады ў Коўна і Менскае Беларускае Прадстаўніцтва, якое заявіла аб бажанні цэлакупнага жыцця і нізатежнага дзяржаўнага існавання беларускага народу, апіраючыся на заходнюю культуру.
За ўсе часы вайны і рэвалюцыі гэта можа першы выпадак толькі, што голас Беларускага народу пачуўся за рубяжамі Расіі. Гаварылі аб паляках, аб украінцах, Ліцве, Курляндзіі і інш., а аб нас нічога, хаця беларусы аб сабе не маўчалі. Гэта і сталася прычынай, што факт пасылкі дэпешы частка германскай прэсы ацаніла, як крыху прыпознены, з'явіўшыся пасля таго, як немцам завязаліся рукі мірным дагаворам у Берасце.
Афіцыйнага адказу на тэлеграму пакуль што няма і невядома які будзе. Можа і Ўрад германскі і Рэйхстаг так сама адкажа нам, што: «крыху за позна».
Гэта аднак не павінна зацемняць нашай надзеі, або адбівацца на нашых бажаннях. Праўда, нас позна пачулі і гэта шкодзіць беларускай нацыянальна-дзяржаўнай справе. Але добра і тое, што нас усё ж такі пачулі! Цяпер мы павінны старацца, каб аб нас заўсёды помнілі і тады наша святая справа затрыўмфуе, не зважаючы нават на Берасцейскі акт, якім Троцкі акрывавіў наша нацыянальнае цела.
Рэдактарскі сон. (паэма ні паэма, а нешта «на кшталт таго») Сальвэсь.
http://kamunikat.org/download.php?item=45943-1.pdf