БЕЛАРУСКІ ШЛЯХ №2, 25.03.1918
Сталае самадзяржаўе ўлезла ў вайну. Вайна выказала банкруцтва ўсей сістэмы. Шэрыя героі засцілалі зямлю трупамі; здрада і прэдацельства вылезлі, як шыла з мешка. Ахвяры крывавыя народу, як бывалі для каго то чортавым жартам, спосабам зрабіць карьеру, хапнуць грошы. Цара і «вернікаў» ставілі прычынай бяды і нешчаслівай вайны, якой не было відаць канца. Іх скінулі досыць лёгка, як непатрэбны дадатак. Народ ад свабоды, якая так неспадзявана дасталася яму ў агромнай прапорцыі, спачатку яшчэ помніў аб абавязку да дзяржавы і хацеў як найхутчэй адчапіцца ад мук вайны спосабам перамогі.
ПАСЛЯ ВАЙНЫ.
Збураных вайной вясковых хат каля 200 тысяч, а з мястэчкамі і гарадамі яшчэ больш.
Вайна кончылася, мільёны бежанцаў прыдуць на свае пажарышчы. Трэба зрабіць якую небудзь хату. Лясоў, трэба лічыць, бадай мала засталося. А трэба, каб была якая страха над пакутнай галавой.
Гібель дрэва ўсажана ў акопы. 600 вёрст фронту на Беларусі акопаў у дзесяць радоў. Часць дрэва струхнела, але яно пойдзе на выпалку цэглы.
Цэлыя мільёны пудоў калючага дроту наблытана на фронце. Гэты дрот павінны перадаць бежанцам, сабраўшы і калы: бяз плоту не можа абысціся гаспадарка.
І цяпер ужо спыненне фабрык, якія працавалі на вайну і разруха эканамічная, выкінула мільёны людзей на брук і голад. Трэба зараз жа арганізаваць работы па разборцы фронту і сістэматызацыі матэрыялу.
ВЕСТКІ З РАСІІ.
Савецкія ўлады пагадзіліся з урадам Кітаю ў справе ўрэгулявання пытання аб рубяжах.
Маскоўскі Патрыярх Ціхан с прычыны бальшавіцкага ціску на духавенства склікаў усе-духоўны кангрэс у Маскве дзеля ўстанаўлення становішча царквы да савецкага праўлення.
Савецкі ўрад аб'явіў сацыялізацыю гандлёвага флоту. Усе гандлёвыя караблі лічацца ўласнасцю ўсяго народу.
Ленін распарадзіўся, каб пачтоватэлеграфічных служачых, якія бесперапынна працуюць на дзяржаву, лічыць спаўняючымі абавязковую «трудовую повинность» і не назначаць ні на якія іншыя работы.
МІНСКАЕ ЖЫЦЦЁ.
19-га сакавіка адбыўся першы сход Мінскага Беларускага выдавецкага Таварыства на веры "Заранка". Мэты "Заранкі": друкаванне школьных падручнікаў і іншых кніжак у беларускай мове, а так сама перыядычных выданняў.
Пытанне аб нявыплаце пенсіі афіцыялістам застаецца пакуль што адным з вастрэйшых пытанняў на дзённым парадку. Асабліваю цікавасць гэта мае для вялікага штату работнікаў пры б. упраўленню начальніка дарожных работ пры Х арміі. Вялікая лічба іх, не атрымаўшы пенсіі ад студзеня месяцу. Цяпер для іх амаль ні прапала ўсякая надзея атрымаць калі небудзь заробленыя грошы.
Царкоўшчына-парафіяльныя школы яшчэ пры бальшавіках пачалі пераходзіць пад апеку органаў самакіравання мясцовых і земскіх управаў.
З Віцебшчыны. Як паведамляе газета Віцебскі Лісток ад 8 сакавіка Ў Полацкім І Дзвінскім паветах сяляне працівяцца нямецкім конным аддзелам, якія ўводзячы парадак, варочаюцца на месцы валасных старшынаў.
http://kamunikat.org/download.php?item=45942-1.pdf