Вольная Беларусь, № 6, 24 лютага 1918.
✅Язэп Лёсік. РОДНАЯ МОВА І ЯЕ ЗНАЧЭННЕ: "Народ... Што значыць народ? Народ цёмны, некультурны, яго трэба навучыць. Як ён можа захацець свае беларускае школы, калі ён яе ніколі ў вочы не бачыў? Толькі дэмагог і палітычны шарлатан можа пасылацца на народную цемнату і карыстаць з яе дзеля сваіх паглядаў".
✅Язэп Дыла. ШТО НАС ЧАКАЕ? Аўтар не падзяляе надзеі на дамапогу Нямеччыны ў адбудове беларускай дзяржавы: "Цяперашнія гаспадары нашае бацькаўшчыны зрабілі ўсё для таго, каб мы былі дэзарганізаваны, не мелі б свайго нацыянальнага войска і тым самым яны заткнулі нам рот і завязалі рукі і ногі. Чым кепска нас, безгалосных, безсільных і безабаронных узяць як новую будучую імперскую правінцыю?"
✅КАНЕЦ ВАЙНЫ: "Што ж будзе далей? Трудна упэўнена сказаць. Скарэй за ўсё, немцы пойдуць на Расію, ачысцяць яе ад бальшавікоў, потым склічуць што-небудзь накшталт Устаноўчага Сойму ды прымусяць яго падпісаць мір".
✅А таксама фельетоны, літаратурныя творы і жарты.
Поўны выпуск: http://kamunikat.org/download.php?item=37972-1.pdf