Гоман, №10, 01.02.18.
✅МІРНЫЯ ПЕРАГАВОРЫ: У Пецярбурзе лічаць магчымым, што перагаворы будуць сарваны і што Троцкаму ўдасца вызваць у цэнтральных дзяржавах работніцкі рух супраць сваіх урадаў. Газета Максіма Горкага выгаварывае Троцкаму, што гэткую важную справу, як мір, ён звязывае са сваімі партыйнымі мэтамі.
✅Антон Луцкевіч. БЕЛАРУСЬ ЗА ПОЗНАНШЧЫНУ: Прэм'ер-міністр Польшчы гатовы адрачыся ад польскай Познаншчыны на карысць Нямецкай дзяржавы ў абмен на далучэнне да Польшчы беларускіх зямель. Супраць такіх планаў чутны галасы і ў польскім грамадзянстве.
✅АБВЯШЧЭННЕ НЕЗАЛЕЖНАСЦІ БЕЛАРУСІ: Нямецкія газеты Vorwarts і Bund асвятляюць падзеі разгону Усебеларускага Кангрэсу і цытуюць ацэнку гэтай падзеі Троцкім.
✅Пётр Ільючонак. ШТО БЫЛО І ШТО ПАВІННА БЫЦЬ: "Дзеля таго, што мы беларусы можам мець доступ да мора толькі злучыўшыся з літвінамі, канечна патрэбна, каб беларусы і літвіны і цяпер утварылі разам адну незалежную дзяржаву".
✅ВЕСТКІ З РАСЕІ:
✖️Утварылася Башкірская рэспубліка з губерній Арэнбургскай, Пэрмскай, Самарскай і Уфімскай. У Уфе сазываецца Устаноўчы сейм. Японскія войскі занялі Владывасток.
✖️У Фінляндзіі апавешчана пралетарская рэвалюцыя. Фінляндскія бальшавікі з дапамогай расейскіх салдат распусцілі фінляндскі сенат і арэштавалі яго Прэзыдэнта.
✖️Прадстаўнікі ўсіх эстонскіх партый высказаліся за апавешчанне незалежнай эстонскай рэспублікі, гэтымі днямі адбудуцца выбары ў эстонскі Устаноўчы сейм.
✖️Украінскія бальшавікі пачалі мабілізацыю. Украінскія войскі напалі на бальшавіцкія войскі ў Кіеве і абяззброілі іх. Украінцы занялі Коростэнь і Мікалаеў, Крэменчуг і Пуціўль - у руках бальшавікоў. Пад Бердычавам ждуць вялікай баталіі між украінцамі і бальшавікамі.
Поўны выпуск: https://elibrary.mab.lt/bitstream/handle/1/2102/5152-1918-10B.pdf