Журналіст, паэт і палітвязень Андрэй Аляксандраў пераклаў на беларускую мову гімн "Ліверпуля"
Калі пойдзеш праз шторм,
Не схіляй галавы
І не бойся ты цемры, сябрук!
Ведай: скончыцца шторм,
Свежы неба блакіт
Ахіне сваёй песняй жаўрук!
Ідзі праз вятры
Да святла цераз ноч
Не спыняй сваё сэрца, ідзі,
З надзеяй у душы
Годна з мараю кроч
Ты ніколі не будзеш адзін!
Ніколі не будзеш адзін!
Калі пойдзеш праз шторм,
Не схіляй галавы
І не бойся ты цемры, сябрук!
Ведай: скончыцца шторм,
Свежы неба блакіт
Ахіне сваёй песняй жаўрук!
Ідзі праз вятры
Да святла цераз ноч
Не спыняй сваё сэрца, ідзі,
З надзеяй у душы
Годна з мараю кроч
Ты ніколі не будзеш адзін!
Ніколі не будзеш адзін!