Алесь расказаў пра абставіны вызваленьня. Зь ім жа выпусьцілі і журналістку «Белсату» Ганну Галёту:
«Мы з Алегам [Грузьдзіловічам] былі ў адной камэры і сёньня заявілі пра тое, што падтрымліваем Іну [Студзінскую] і абвяшчаем галадоўку салідарнасьці зь ёй. Пра тое, што яна галадае, я даведаўся ад маёй адвакаткі, якая сёньня прыходзіла да мяне. Пасьля гэтага нас адразу разьвялі ў розныя камэры. Я ня ведаю, куды трапіў Алег, а мяне завялі ў камэру, дзе сядзіць Ігар Ільяш і яшчэ пяць чалавек.
Увечары, пасьля вячэры – я ўжо не вячэраў – прайшло яшчэ гадзіна ці дзьве, там вельмі цяжка арыентавацца... нечакана прыйшлі і сказалі мне зьбірацца з рэчамі. Я думаў – можа, пераводзяць у якую іншую камэру. Мяне павялі ўніз, там я яшчэ ўбачыў журналістку «Белсату» Ганну Галёту – і нас выпусьцілі, спачатку яе, пасьля мяне. Я яшчэ пасядзеў у стакане, нам аддалі перадачы, аддалі рэчы.
Там яшчэ быў сьледчы, і я падпісаў дакумэнты – аб неразгалошваньні, абавязаньне яўкі, і аб нявыезьдзе. Я зразумеў так, што я застаюся падазраваным па гэтай справе. Гэткім самым чынам выпусьцілі і Ганну.
Крыніца: radiosvaboda