11 траўня 1833 года нарадзіўся Бенедыкт Дыбоўскі.
Будучы навуковец нарадзіўся ў маёнтку пад Маладэчнам, скончыў менскую гімназію. Пасля было навучанне ў Дэрпце, Уроцлаве, Берліне, абарона дысертацыі і першыя навуковыя працы. Дыбоўскі нават паспеў ачоліць кафедру ў Варшаве, але… быў засуджаны за падрыхтоўку Паўстання 1863 году.
Дыбоўскаму быў вынесены смяротны вырак. Толькі праз заступніцтва вядомых прафесароў, вырак быў заменены на 12 год у Сібіры. Пры першай магчымасці ён уладкаваўся лекарам у Чыце, а ўвесь вольны час прысвячаў вывучэнню сібірскай флоры і фаўны. Далей была супраца з Расейскім геаграфічным таварыствам, сумесныя экспедыцыі з Пржэвальскім: фактычна “катарга” скончылася, але Сібір не адпускала.
Толькі ў 1884 годзе Дыбоўскі пераехаў у Львоў, прыхапіўшы з сабой 60 скрыняў з экспанатамі. Тут заснаваў заалагічны музей, які акурат пачаўся з экспанатаў, сабраных у Сібіры. Памёр у 1930-м ва ўзросце 97 год! Пахаваны ў Львове на Лычакаўскіх могілках – у сектары паўстанцаў 1863 году.
@Budzmaby