Forward from: Наша Ніва
У Мінску могуць з'явіцца вуліцы Левіна, Савіцкага і Лучанка
Камісія па найменні і перайменаванні выносіць на разгляд мінчукоў прапановы па назве вуліц, што праектуюцца, пішуць "Мінск-Навіны".
Так, тром вуліцам на тэрыторыі комплекса "Мінск-Мір", прапануецца даць імёны архітэктара Леаніда Левіна, мастака Міхаіла Савіцкага і кампазітара Ігара Лучанка.
Свае прапановы і пажаданні па гэтым пытанні можна выказаць, накіраваўшы іх ва ўпраўленне культуры Мінгарвыканкама (220006, г. Мінск, вул. Маякоўскага, 22, к. 2) на працягу двух тыдняў.