Forward from: Наша Ніва
З двара ізалятара на Акрэсціна данесліся крыкі. Сотня сваякоў палітвязняў, якая прысутнічае тут, кінулася пад сцены з крыкамі "Трымайцеся". Пасля гэтага прагучалі хлапкі - карэспандэнт Нашай Нівы не зразумеў, што гэта было, людзі адбеглі ад варот. Каля ізалятара прысутнічаюць амапаўцы.