У Гомлі замест помніку рэпрэсаванаму архітэктару з'явіўся помнік Фіксікам 🤷♀️
Героі расейскіх дзіцячых мульцікаў зʼявіліся ў скверы перад БелДУТам. Раней там прапаноўвалі паставіць помнік рэпрэсаванаму гомельскаму архітэктару Станіславу Шабунеўскаму, паведамляе flagshtok.
З 1897 года Шабунеўскі служыў у Гомлі гарадскім архітэктарам.
У пачатку 30-х гадоў творчасць і веды Станістлава Шабунеўскага сталі непатрэбныя савецкай уладзе, і архітэктар быў рэпрэсаваны. Ягонае імя было сцёртае са старонак горадабудаўнічай гісторыі, а яго будынкі часта зносіліся ці перабудоўваліся да непазнавальнасці іншымі савецкімі архітэктарамі.
Між тым, шмат якія будынкі Шабунеўскага ўваходзяць у спіс вядомых і найбольш значных архітэктурных помнікаў Беларусі.
🎬Глядзіце нашую дакументальную стужку пра лёс таленавітага архітэктара 👉 Рэпрэсаваная архітэктура