Вышыўку Руфіны Базловай з імправізаванай выяваю мастака Алеся Пушкіна выставілі на дабрачынны аўкцыён
Прыняць удзел у ім можна тут. Усе сродкі, выручаныя падчас аўкцыёну, пойдуць на падтрымку рэпрэсаваных дзеячаў культуры.
«Для мяне Алесь Пушкін – чалавек моцнай веры і волі, нязломлены свабодны мастак. За творчую кар’еру яго некалькі разоў затрымлівалі, штрафавалі, рэпрэсавалі, але Алесь не спыняецца, стварае і змагаецца, нават знаходзячыся ў турме. Выстаўляючы партрэт Алеся Пушкіна, які стаў сімвалам жывой барацьбы, на аўкцыён, я хачу выказаць салідарнасць з дзеячамі культуры, што знаходзяцца ў зняволенні», – кажа Руфіна Базлова.
Крыніца: @by_culture