Прыватным лабараторыям забаранілі рабіць ПЦР-тэсты?
Медычныя цэнтры «Горизонт», «Синево» і «Аква-Минск», «Gravita» спынілі забор мазкоў ПЦР-тэставання на COVID-19 з 17.09.2021г – пра гэта яны паведамілі на сваіх афіцыйных старонках.
Напярэдадні тэлеграм-канал «Мерзкий Кокобай» пісаў:
«С 17.09.2021 запретили делать ПЦР-тест частным лабораториям. Только госы теперь».
У сваю чаргу Мінздароўя пракаментаваў, што ўлетку праводзілася праверка якасці выканання ПЦР-тэстаў у лабараторыях. У двух лабараторыях выяўленыя «істотныя недахопы» і праца двух устаноў спыненая для ліквідацыі недахопаў. Назвы ўстаноў у афіцыйным каментары не згадваюцца.