📍 Дна няма... Журналіста затрымалі за відэа, працягласцю 1 секунда!
Сёння ў Бабруйску ў 9:30 раніцы міліцыянты прыйшлі да журналіста Уладзіміра Рэпіка. Мужчыну забралі ў ІЧУ да суда. Абвінавачваюць паводле арт. 19.10 КаАП (прапаганда ці публічны распаўсюд нацысцкай сімволікі).
Падставай стаўся відэаролік працягласцю 1 секунда ў сацыяльнай сетцы журналіста. На відэа два мужчыны – адзін з іх б'е ў твар таго, у якога на рукаве свастыка. Уладзімір кажа, што наадварот гэтым відэа хацеў паказаць, што ён супраць нацызму.
Бабруйскі журналіст звязвае гэтую справу супраць сябе з відэазваротам да Лукашэнкі ў сувязі з канфліктам з мясцовымі ўладамі.
😳 Парадаксальна, але ўчора ў тым жа Бабруйску ўлады не прыдумалі нічога лепшага, як напярэдадні Дня Перамогі на месцы, дзе загінулі дзясятак тысяч людзей, вывесіць фашысцкі сцяг. Спасылка на навіну – тут.
Крыніца: @belsat